В гимназии сделали капитальный ремонт

В гимназии сделали капитальный ремонт

Адукацыя

З новым натхненнем

Стыльны фасад, рознакаляровы ганак, геаметрычныя малюнкі вышынёю амаль з будынак… Ці хто ведаў, што менавіта так будзе выглядаць гімназія пасля рамонту? Наўрад ці бацькі і дзеці, ды і некаторыя настаўнікі маглі сабе ўявіць, што пераўтварэнне будзе настолькі кантрастным у параўнанні з ранейшым выглядам будынка. Але не толькі знешняе аблічча прыемна радуе педагогаў і вучняў: навучальную ўстанову ўцяплілі з усіх бакоў, а значыць, тут бу-дзе больш цёпла і ўтульна.

— Праект капітальнага рамонту з элементамі мадэрнізацыі абмяркоўвалі з ААТ “Інстытут “Магілёўграмадзянпраект”, — расказвае дырэктар гімназіі Святлана Мамсікава. Распрацоўка і зацвярджэнне ішлі амаль паўгода, затое ўсе пытанні вырашылі дасканала, каб не ўзнікла потым праблем. Праект таксама прайшоў дзяржаўную экспертызу. На ўсё затрачана каля мільёна рублёў, і, шчыра кажучы, гэтыя расходы апраўданы. На мой погляд, наша гімназія цяпер можа па праву лічыцца адным з найпрыгажэйшых будынкаў Асіповіччыны. Вядома, працаваць тут стала больш прыемна. Рамонтнабудаўнічыя работы пачалі выконваць у сярэдзіне чэрвеня, і вось 30 жніўня мы прыйшлі ў абноўлены будынак. Што тычыцца фасада, то яго ўвесь уцяплілі, патынкавалі і пафарбавалі. Зрабілі новы ганак каля цэнтральнага ўвахода з пандусам і парэнчамі. Ганкі каля запасных выхадаў таксама абклалі пліткай. Усе знадворныя і эвакуацыйныя дзверы заменены. Яшчэ ў гімназіі стаіць амаль трыста новых вокнаў. Фае цяпер таксама мае адметны выгляд. Колер і малюнак сцен, дзвярэй і падвясной столі выкананы ў адным стылі з фасадам установы. Вахтавы пункт і свяцільні заменены. На жаль, не паспелі пакласці новую падлогу, таму гэтыя рамонтныя работы перанеслі на час восеньскіх канікул. Плануецца пакласці керамаграніт. Яшчэ на сцяне фае будзе змешчаны куток гімназічнай сімволікіДарэчы, яе распрацоўкай займаецца наш выпускнік Дзяніс Чайка. Увогуле яшчэ шмат чаго трэба зрабіць, але гэта ўжо іншыя праекты. Хочацца, каб вучні, настаўнікі і іншыя работнікі ўстановы з задавальненнем прыходзілі сюды і адчувалі сябе ўтульна.

Падчас наведвання гімназіі спыталі ў 11-класніцы Кацярыны Палілей, якія эмоцыі зведала яна і яе сяброўкі, калі прыйшлі на заняткі.

Для нас новы выгляд гімназіі стаў прыемнай нечаканасцю. Канечне, ведалі аб рамонце будынка, але што ён стане амаль артаб’ектам, ніхто не здагадваўся. Тут праведзена вялікая праца, і лічу, што кожны за гэта ўдзячны. Цяпер наша ўстанова выглядае вельмі салідна і прыгожа, афармленне стыльнае і цікавае — з задавальненнем прыходжу сюды.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость