Территория филиала «Осиповичский ОАО «Бабушкина крынка» стала еще краше

Территория филиала «Осиповичский ОАО «Бабушкина крынка» стала еще краше

Добраўпарадкаванне

Не месца ўпрыгожвае чалавека…

Філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” асацыюецца ў землякоў не толькі з малочнай вытворчасцю, але і маштабнымі ўпрыгожваннямі, якія змяняюць адно другое ўзімку і летам

Цікава было даведацца, што і тэрыторыя прадпрыемства, якая схавана ад прахожых, радуе вока працаўнікоў і наведвальнікаў кветнікамі на любы густ і арт-аб’ектамі, зробленымі сваімі рукамі. Нездарма ў гэтым годзе “Асіповіцкі” ўзяў прызавое месца ў конкурсе добраўпарадкавання сярод філіялаў холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”.

Вельмі прыемна было прайсціся паміж аматарскіх клумб, якія выглядаюць не горш за дызайнерскія. Паверыць у тое, што ўсё гэта ідэі саміх працаўнікоў, якія саджаюць, даглядаюць кветкі і не толькі, няпроста. Напэўна таму, што такая прыгажосць сустракаецца нячаста.

У кожнага вытворчага ўчастка ёсць свая тэрыторыя, за выгляд і чысціню якой адказваюць яго рабочыя, хто можа знайсці хоць хвілінку свабоднага часу. Некаторыя арт-аб’екты вельмі сімвалічныя. Напрыклад, каля ўвахода ў транспартны ўчастак стаіць “Запарожац” у вобразе прыгажуні з накладнымі вейкамі, што выклікае добрую ўсмешку. Таксама ўздымае настрой экспазіцыя веласіпеда і чырвоных гумавых ботаў, якія стаяць нібы іх забылі, і ўжо кветкі з іх палезлі, а яны ўсё яшчэ чакаюць гаспадара. Лебедзі, сажалка, драўляныя хаткі і буслы супакойваюць вока, а вось брутальныя канструкцыі сфер і матылька з металічных прутоў, напоўненыя камянямі, сведчаць, што і мужчыны актыўна прымаюць удзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі. Хочацца дадаць, што таксама прыемнай нечаканасцю стаў працуючы фантан. Такія астраўкі свежасці і вільгаці трапляюцца на вуліцах горада і ўчастках іншых прадпрыемстваў, але функцыянуюць далёка не ўсе. Сярод разнастайных кветак і раслін, якія, дарэчы, падабраны з густам, то тут то там сустракаюцца самаробныя вожыкі, чарапахі, мядзведзі і баравікі. Нават ёсць тут вялікі гадзіннік, зроблены з аўтамабільных шын: ён нагадвае пра час, які не трэба губляць. Знешняя тэрыторыя прадпрыемства таксама штогод папаўняецца клумбамі і рознымі кампазіцыямі. Паміж работнікамі няма спрэчкі, чый куток лепш выглядае. Наадварот, дапамагаюць адзін аднаму, дзеляцца расадай і ідэямі. Праўду кажуць: не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек — месца.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем