З 20-годдзем!

У мінулую суботу
глядзельная зала раённага Цэнтра культуры сабрала не адну сотню чалавек, якія
прыйшлі, каб разам з цяперашнімі і былымі навучэнцамі харэаграфічнага
аддзялення дзіцячай школы мастацтваў № 1 адсвяткаваць 20-годдзе з дня яго заснавання.
Кож-ны з прысутных у гэты
сцюдзёны вечар атрымаў сапраўдны зарад станоўчай энергіі ад дзейства, што
разгарнулася на сцэне, галоўнымі на якой, безумоўна, былі юныя танцоры —
выхаванцы цяперашніх педагогаў-харэографаў.

За гады існавання аддзяленнем выпушчана
каля 250 чалавек, якія вучылі-ся мастацтву танца. Многія з іх працягнулі
адукацыю ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, дзе набывалі
дыпломы як спецыялісты-харэографы. Некаторыя ўліліся ў вядомыя дзяржаўныя
танцавальныя ансамблі як Беларусі, так і Расіі. Сярод іх — Сяргей Саханчук і
Дар’я Цівінская. Дарэчы, апошняя некалькі гадоў працавала педагогам у ДШМ № 1,
і танцы ў яе пастаноўцы і цяпер жывуць на сцэне, у чым можна было ўпэўніцца
падчас святочнага справаздачнага канцэрта.

Але найбольш цёплых слоў у свой адрас
атрымала загадчык харэаграфічнага аддзялення Марыя Яраславаўна Шабуневіч. Яна
не толькі стаяла каля вытокаў танцавальнага накірунку дзейнасці першай
«музыкалкі», але і сёння з’яўляецца яго ідэйнай натхняльніцай.

З нагоды круглай даты ў госці да педагогаў
і вучняў прыйшлі старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік і загадчык
аддзела культуры райвыканкама Iрына Раманчук, якія цёпла павіншавалі віноўнікаў
ура-чыстасці са святам. З рук Аляксандра Віктаравіча педагог Шабуневіч за
добрасумленную працу атрымала грамату райсавета, а Iрына Аляксандраўна паднесла
сапраўдны сюрпрыз — падарыла два камплекты новенькіх танцавальных касцюмаў.

Было ў гэты вечар і шмат кветак — у знак
удзячнасці за талент і прафесіяналізм, за цеплыню сэрцаў і магутную энергетыку.
Яе пастаянна дораць гледачам танцоры з ДШМ № 1 і з надзеяй на тое, што яшчэ не
адно дзесяцігоддзе аддзяленне бу-дзе развіваць харэаграфічнае мастацтва сярод
юных асіпаўчан.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем