Тэлефон міліцыі 102

«Чым можам дапамагчы?” —

менавіта гэтымі словамі
пачынаецца размова супрацоўніка
аператыўна-дзяжурнай
службы з чалавекам, які звярнуўся
ў
райаддзел міліцыі па ўсім вядомых тэлефонах 102 ці 22-1-02.

Прынамсі, сутнасць звароту не
абавязкова тычыцца права-ахоўнай справы. Ёсць людзі, якія тэлефануюць, каб
проста пагаварыць, папрасіць парады альбо паведаміць аб нейкім незвычайным
здарэнні.

Нядаўна вось прагучаў сігнал пра
непазнаны лятаючы аб’ект. Апісанне НЛА было такім дэталёвым і праўдападобным,
што вырашылі накіраваць на праверку аператыўную групу. Праўда, гэта аказаўся
ўсяго толькі вялікі пластыкавы пакет, узняты высока ў неба моцным ветрам.

Але такія нестандартныя званкі ўсё ж
выключэнне, пераважная большасць з 10.865 зваротаў (па стане на 11 снежня)
тычыліся спраў сапраўды сур’ёзных: крадзяжоў, выпадкаў сямейнага насілля і
іншых злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэнняў. Хаця здараюцца і лжывыя
паведамленні, якіх сёлета было 47. Дурныя «жарты” з міліцыяй дарэмна не
праходзяць: па ўсіх выпадках узбуджаны крымінальныя справы.

Дарэчы, найбольш напружаныя дзяжурствы
для супрацоўнікаў АДС — пятніца, субота і дні зарплат на буйных прадпрыемствах.
Дадае клопату і моладзь, якая прыязджае на малую радзі-му падчас летніх канікул.

Калі дзяжурны альбо яго памочнік
атрымліваюць паведамленне аб правапарушэнні, яны павінны дакладна разабрацца ў
сітуацыі і вызначыць, каго трэба накіраваць для рэагавання: аператыўную групу,
патруль ДАI, нарад патрульна-паставой службы ці ўчастковага інспектара. Як ні
дзіўна, але задаваемыя міліцыянерамі пытанні — робіцца апытанне не дзеля
ўласнай цікаўнасці, а па дэталёва прапісанай службовай інструкцыі — часта
выклікаюць у патэлефанаваўшых грамадзян незадаволенасць. Маўляў, я пра
«непарадак” паведаміў, а цяпер вы прыязджайце ды самі разбірайцеся ў дэталях.
Па словах начальніка аператыўна-дзяжурнай службы Дзмітрыя Мароза, калі б
грамадзяне перад тым, як звяртацца з паведамленнем, абдумвалі, што жадаюць
сказаць, і хоць крыху стрымлівалі эмоцыі, працаваць у «дзяжурцы” было б намнога
прасцей.

Вельмі рэдка людзі, якім АДС
арганізавала аказанне дапамогі, тэлефануюць, каб выказаць словы падзякі. Але
супрацоўнікі службы ўспрымаюць сваю непрыкметнасць з разуменнем. Яны насамрэч
не навідавоку і непасрэднага ўдзелу ў раскрыцці злачынстваў ды за-трыманнях
правапарушальнікаў не прымаюць. Ну а тое, што ад кампетэнтнасці і ўмення
трымаць пад кантролем аператыўную абстаноўку ў раёне залежыць зладжанасць
работы ўсіх падраздзяленняў райаддзела міліцыі, дык гэта не болей, як штодзённая
работа «дзяжуркі”.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем