Осиповчанин рассказывает о любви к природе

Осиповчанин рассказывает о любви к природе

Лясная гаспадарка

Як рыба ў вадзе

Гэты працаўнік вельмі любіць лес і ў любую пару года знаходзіць у ім свае адметна-непаўторныя асаблівасці. Да лясной цішы прывык, і яна не здаецца яму такой пранізлівай, як недасведчанаму чалавеку, бо толькі той, хто добра знаёмы з непрыкметным звонку жыццём лесу, здольны адрозніць галасы птушак, здагадацца, якія жывёлы прайшлі па сцяжынцы, адчуць усе адценні пахаў траў і дрэў, заўважыць нават самыя непрыкметныя змяненні навокал.

Аляксандр Чорны нарадзіўся ў Канцах, вучыўся ў Крамокскай школе. Атрымаўшы правы, працаваў на трактары. Потым яму прапанавалі стаць пажарным вартаўніком у Дрычынскім лясніцтве. Гэта не зусім звыклая справа хлопцу спадабалася, бо з вышкі адкрываліся надзіва прыгожыя відарысы, і за ўсё гэта зялёнае багацце ён адчуваў сваю адказнасць. Так быў вызначаны напрамак прафесійнай дзейнасці на ўсё жыццё.

Рабіў Аляксандр Міхайлавіч лесніком, а потым быў прызначаны майстрам лесу. Усе абходы ведае, як уласную сядзібу. На пытанне, ці даводзілася калі заблукаць у лесе, толькі пасміхаецца: хіба ж гэта магчыма, калі навокал столькі арыенціраў, кожны квартал знаёмы, а калі трэба — карта наваколля ўзнікае ў думках і дапамагае знайсці правільны шлях.

Не кожнаму даводзілася сустракаць у лесе дзікіх жывёл, а Аляксандр бачыў многіх. Дзікоў, казуль, ласёў нават падкормлівае ў халодны час года. Задаволены, што на падуладнай тэрыторыі з’явілася рысь.

Па доўгу службы майстар забяспечвае ахову працы сваіх работнікаў, сочыць за захаваннем і аднаўленнем лясоў, чысцінёй ва ўгоддзях. І не марыць аб іншай справе, бо лес для яго нібы жывая істота, якая патрабуе клопату і ласкі. Дарэчы, гэтай патрэбнай справе прысвяціў сябе не толькі Аляксандр, але і два яго браты: Вячаслаў працуе вальшчыкам, а Ігар — лесніком.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем