Новости от осиповичского отдела по образованию

Новости от осиповичского отдела по образованию

Адукацыя

  • 956 хлопчыкаў і дзяўчынак сёлета аздаравіліся ў лагерах раёна. 395 дзяцей адпачылі ў спартыўна-аздараўленчых «Пціч» і «Крыніца», 61 чалавек — у турысцкім «Азімут», края-знаўчым «Радзiмiчы» і палатачна-патрыятычным «Юнацтва», 319 дзяцей — у лагерах з дзённым знаходжаннем, 125 — лагерах працы і адпачынку і 56 — у спартыўна-аздараўленчым лагеры дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы з дзённым знаходжаннем.
  • На час рамонту будынка па вул. Каданчыка, 1 аддзел па адукацыі Асіповіцкага райвыканкама знаходзіцца на вул. Чапаева, 27 (дзе раней размяшчаўся «Райсэрвіс») на 2 і 3 паверхах; тэлефон сакратара 53-177. А раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі — па вул. Першамай-скай, 13; тэлефон 57-692.
  • 13,5 рубля каштуе камплект падручнікаў для школьнікаў 1-11 класаў у гэтым навучальным годзе. У параўнанні з мінулым тарыф вырас на 75 капеек. Шматдзетным сем’ям навучальныя дапаможнікі абыдуцца на 50% танней — 6,75 руб. А школьнікам з інваліднасцю ці калі хтосьці з бацькоў мае інваліднасць падручнікі выдадуць бясплатна.
  • Працягваецца набор рабят у дзіцячыя аб’яднанні па інтарэсах раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Да 1 кастрычніка бацькі маюць магчымасць запісаць сваіх сыноў ці дачок на заняткі, дзе тыя паглыбяць веды і змогуць развіць здольнасці.
  • 573 юныя землякі ўпершыню селі за школьныя парты Асіповіччыны. З іх 442 дзіцяці сталі вучнямі гарадскіх школ і 131 — сельскіх. Самая багатая на першакласнікаў — 120 чалавек — СШ № 1. Вучняў жа 11-х класаў усяго 236: 155 навучаецца ў горадзе, а 81 — на раёне.
  • 16 школьных аўтобусаў адвозяць 578 школьнікаў і 79 дашкольнікаў да навучальных устаноў з 63 населеных пунктаў, дзе адсутнічаюць школы і дзіцячыя садкі. Яшчэ 12 дзяцей з чатырох населеных пунктаў даязджаюць да ўстаноў адукацыі на рэйсавым аўтобусе аўтапарка.
  • 16 маладых спецыялістаў педагагічнага профілю пачалі працаваць у раёне. Яны далучыліся да 536 настаўнікаў і 282 выхавальнікаў.

Последние новости

Происшествия

Жительницу Осиповичей будут судить за убийство матери с особой жестокостью

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Мошенничество. Жители Осиповичей уже попались на эту уловку и лишились крупных сумм

27 мая 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе разрешили купание только на одном пляже

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Сергей Кучегура из Осиповичей обучил вождению более двух тысяч курсантов

27 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Информация о способах преодоления и лечения табачной зависимости и организациях, осуществляющих такое лечение

27 мая 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем