Брэйн-рынг па-асіповіцку

Ужо не першы
год сярод вучняў агульнаадукацыйных школ цэнтрам турызму і краязнаўства
ладзіцца інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг”. На гэты раз удзельнікамі
спаборніцтва сталі навучэнцы гарадскіх школ і гімназіі, а таксама школьнікі з
Татаркі, Ясеня і Жорнаўкі. Узгаданыя каманды перамаглі ў завочным адборачным
туры, пытанні якога закраналі тэму краязнаўства і прысвячаліся 140-годдзю
роднага горада. Акрамя гэтага, кожная школа рыхтавала матэрыял аб педагагічных
дынастыях і кіраўніках, якія ўзначальвалі ўстановы на працягу іх існавання.

Пытанні ў
фінале таксама тычыліся гісторыі Асіповіч. У нялёгкай інтэлектуальнай барацьбе
перамога дасталася юным 
краязнаўцам-гімназістам, другімі сталі рабяты СШ   № 3, а на трэцюю прыступку падняліся вучні з
СШ № 4.

Усе ўдзельнікі
турніру атрымалі таксама салодкія прызы, а яшчэ падчас мерапрыемства для
стварэння эмацыянальнага настрою гучалі песні ў выкананні гурткоўцаў «Ваяж”,
якім кіруе Наталля Грэнь.

 

 

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем