Акция “Пункт Мира” прошла в Осиповичах

Акцыя
Прыемная нечаканасць сустрэла прахожых пазаўчора каля загса перад абедам. Актывісты саюза моладзі сумесна з прадстаўнікамі Беларускага фонда міру арганізавалі “Пункт Міру”, падчас якога раздавалі ўсім жадаючым сувеніры з беларускай дзяржаўнай сімволікай. Людзі атрымлівалі паветраныя шары зялёнага і чырвонага колераў, сцяжкі, календары, значкі і наклейкі “За Беларусь!”, а таксама стужачкі.
Акцыя заклікае да міру і ўзаемаразумення, узнімае патрыятычны настрой. Арганізатары плануюць праводзіць такія невялікія мерапрыемствы рэгулярна, мяняючы кожны раз месца сустрэчы з землякамі.