Районная газета помогает человеку быть в курсе событий

“У чым каштоўнасць газеты? Усё проста — тут у наяўнасці інфармацыя на любы густ!” — такую ацэнку дала раённаму выданню асіпаўчанка Таццяна Федарэнчык. У тым, што “Асіповіцкі край” дапамагае чалавеку быць у курсе спраў і адаптавацца да новага месца жыхарства, пераканалася на ўласным досведзе: сама вырасла ў Полацку, а ў нашым райцэнтры жыве з 2003 года. Якраз з газеты можна даведацца не толькі пра апошнія гарадскія падзеі, але і пра навіны сельскіх населеных пунктаў, аб прадпрыемствах раёна і людзях, што тут жывуць. Разам з мужам Алегам, які, дарэчы, родам з Асіповічаў, гадуюць дачушку Марыяну і строяць цікавыя планы. І прыемна, што ёсць месца ў іх і мясцовай прэсе.