Коротко о разном. Осиповичи

Коротко о разном. Осиповичи

Коратка

У фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Жемчужина” ў жніўні было 6 857 наведванняў. З іх 4 850 прыйшлося на аквазону, 1 024 — аквазону з басейнам, 446 — толькі басейн, 228 — трэнажорная зала, 309 — іншыя віды паслуг.

Амаль 54 тысячы экзэмпляраў кніг захоўваецца ў цэнтральнай раённай бібліятэцы горада. Сярод пасялковых бібліятэк раёна найбольшы фонд налічваецца ў Ялізаве (16,8 тыс. экз.), а сярод сельскіх першынство ў Пратасевічах        (11,7 тыс.). Што тычыцца дзіцячых бібліятэк, то самая багатая на кнігі раённая. Тут для чытання прапануецца 27,7 тысячы экзэмпляраў, крыху менш выданняў у гарадской дзіцячай бібліятэцы —             24 тысячы. Па раёне ж найбольшую колькасць кніг для дзяцей прапануе Ялізаўская дзіцячая бібліятэка — амаль 11 тыс.

Цырульніцкіх паслуг на 116,3 тысячы беларускіх рублёў аказаў Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання за восем месяцаў бягучага года. З гэтай сумы 114 тыс. руб. прыходзіцца на горад, а 2,3 тыс. руб. — на раён. Мужчыны часцей карысталіся паслугамі цырульні і прынеслі камбінату 59,7 тыс. руб. у горадзе і 1,2 тыс. руб. на раёне; жаночыя залы зарабілі адпаведна 54,2 і 1,1 тысячы рублёў.

14 798 наведванняў тэрапеўтычнага аддзялення стаматалагічнай паліклінікі зарэгістравана за восем месяцаў бягучага года. За той жа перыяд у хірургіі было 8 387 наведванняў, а ў артапедычных кабінетах — 2 629.

Незаконны ўвоз у Расію 20 тон груш коштам больш за 90 тысяч беларускіх рублёў спынілі супрацоўнікі Магілёўскай мытні з расійскімі калегамі. Вадзіцель грузавіка, які перавозіў тавар без суправаджальных дакументаў, не выканаў законнае патрабаванне спецыялістаў і не спыніў транспартны сродак, а спрабаваў схавацца на тэрыторыі суседняй краіны. Але ж машына была спынена ў Расіі дзякуючы аператыўнаму ўзаемадзеянню з мясцовай мытнай службай.

Выбар прафесіі — справа асабістая. Так, дзве дзяўчыны паступілі ў Асіповіцкі каледж на спецыяльнасць «Электразваршчык ручной зваркі. Штукатур. Маляр». Яшчэ чатыры прадстаўніцы слабога полу ўжо набываюць не зусім дзявочыя прафесіі: дзве (тая ж спецыяльнасць) — на трэцім курсе і столькі ж («Электразваршчык ручной зваркі. Абліцоўшчык-плітачнік») — на другім. Тры юнакі, па адным на кожны курс, вучацца па спецыяльнасці «Кравец. Цырульнік». Яшчэ 15 хлопцаў — «Повар. Прадавец»: 4 паступілі на першы курс,      6 займаюцца на другім, 5 — на трэцім.

Последние новости

Происшествия

Жительницу Осиповичей будут судить за убийство матери с особой жестокостью

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Мошенничество. Жители Осиповичей уже попались на эту уловку и лишились крупных сумм

27 мая 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе разрешили купание только на одном пляже

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Сергей Кучегура из Осиповичей обучил вождению более двух тысяч курсантов

27 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Информация о способах преодоления и лечения табачной зависимости и организациях, осуществляющих такое лечение

27 мая 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем