10 сентября в Осиповичах открыли детский дом семейного типа

10 сентября в Осиповичах открыли детский дом семейного типа

Добрая навіна

І загучала: “Мама! Тата!”

Сёння ў райцэнтры адбылося ўрачыстае адкрыццё яшчэ аднаго дзіцячага дома  сямейнага тыпу. Размясціўся ён на вуліцы Загараднай. Тры хлопчыкі і дзве дзяўчынкі знайшлі сваю сям’ю і клапатлівых бацькоў. Імі сталі Марыя і Аляксей Бібеткі, якія разам з рабятамі ўжо паспелі крыху абжыцца на новым месцы, бо засяліліся ў прадастаўлены дзяржавай будынак у сярэдзіне жніўня.

Марыя Аляксандраўна і Аляксей Сяргеевіч — прафесійныя псіхолагі, што толькі садзейнічае наладжванню стасункаў з малымі. Марыя працавала ў Дараганаўскай школе і яслях-садзе № 10, а яе муж — сацыяльны педагог СШ № 1, таму вопыт зносін з хлопчыкамі і дзяўчынкамі маюць даволі багаты.

Рашэнне прысвяціць сябе такой высакароднай справе прыйшло не адразу. Галоўнае, што яно стала агульным для сямейнай пары. Спачатку марылі аб прыёмным дзіцяці. І калі ім прапанавалі адразу пяцёра, задумаліся, але ненадоўга.

І вось паездка ў Вяззе ў   аздараўленчы лагер — і першая сустрэча, пакуль толькі з мэтай знаёмства. Але ўбачыўшы патэнцыяльных выхаванцаў, аднагалосна рашылі: “Гэта нашы дзеці”.

Трохгадовы Данік і васьмігадовы Арцём з біялагічнай сям’і зусім нядаўна, толькі прайшлі этап прытулка, а таму ўражанні яшчэ зусім свежыя. З імі даводзіцца гутарыць больш, чым з іншымі, каб дапамагчы перажыць боль. Валерыя, Павел і Насця амаль аднаго ўзросту, таму пасябравалі адразу. І ўжо дапамагаюць бацькам даглядаць малодшых.

А словы “мама” і “тата” ў новым доме загучалі амаль адразу. Як і радасны смех. Акрамя бацькоў, у рабят з’явіліся і бабулі з дзядулямі: яны падтрымалі жаданне дзяцей ашчаслівіць малечу, даць ёй магчымасць расці і развівацца на ўрадлівай глебе.

Юныя жыхары дзіцячага дома сямейнага тыпу ўжо прывыклі да распарадку, хатніх абавязкаў. Старэйшыя ўдала распачалі навучальны год у СШ №№ 1 і 3, а самы маленькі ходзіць у Пратасевіцкі дзіцячы сад з казачнай назвай “Церамок”. Паша любіць гуляць у футбол, Насця асвойвае піяніна, Лера — цымбалы. А яшчэ рабяты збіраюцца запісацца ў танцавальны гурток. Словам, жыццё наладжваецца.

Ну а ўчарашнія ўрачыстыя хвіліны з новай сям’ёю падзялілі старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў, намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, а таксама шэраг прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, прадпрыемстваў горада, прыватныя прадпрымальнікі. Зразумела, кожны хацеў не толькі павіншаваць  сям’ю з наваселлем, але і аказаць дапамогу. Сучасная бытавая тэхніка, пасцельная бялізна, посуд, гульнёвае абсталяванне, кандытарскія і малочныя вырабы, прадукцыя кансервавага завода, мыючыя сродкі і нават туі і падпіска на раённую газету — такім разнастайным аказаўся спіс падарункаў. Благачынны Асіповіцкай акругі Васілій Белавус паспеў асвяціць новы дом і блаславіць яго жыхароў, а выхаванцы ЦТДіМ расквецілі афіцыйную цырымонію сваімі яркімі нумарамі.

Дзецям у гэтым доме будзе цёпла, радасна і ўтульна — такое перакананне засталося пасля наведвання новай сям’і. Няхай усе чаканні спраўдзяцца!

 

Фото Нины Царик

Последние новости

Общество

Программа мероприятий ко Дню города Осиповичи

30 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Память жива. История, описанная в научно-исследовательской краеведческой работе “Война глазами детей: свидетели Дарагановского гетто”

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Студотряд с запахом хлеба. Учащиеся осиповичского колледжа в составе стройотряда помогают нашим хлебопекам.

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем начальника отдела статистики труда Главного статистического управления Могилёвской области

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июля для всех знаков зодиака

30 июля 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем