Саветы за работай Відавочная карысць

У чацвер у
Асіповічах адбылося выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі па эканоміцы і
камунальнай уласнасці Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, актыўны ўдзел у
якім прыняў намеснік старшыні камітэта эканомікі, начальнік кіравання
прадпрымальніцтва аблвыканкама Віктар Красоўскі.

Пасля адкрыцця
пася-джэння кіраўніком камісіі Аляксандрам Расіным старшыня раённага Савета
дэпутатаў Аляксандр Пузік расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна і
яго перспектывах, а потым, каб госці лепш пазнаёміліся з рэгіёнам, удзельнікам
нарады быў прадэманстраваны цікавы фільм аб нашым сённяшнім жыцці.

Работа
працягнулася разглядам вынесеных на парадак дня трох пытанняў — інфармацыю аб
ходзе выканання Праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці на 2011-2015
гады і дзяржпадтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Магілёўшчыны на
2010-2012 гады зрабіў прадстаўнік аблвыканкама, а з работай установы па
прыцягненні інвестыцый у эканоміку вобласці прысутных пазнаёміла намеснік
кіраўніка адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў” па эканоміцы
Вольга Клопава. Шэраг цікавячых момантаў з нагоды ўзгаданага канкрэтызавала і
начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Алена Грунтова.

Гэта — калі
лаканічна наконт «тэарэтычнай часткі” ў райвыканкаме. Якая не звялася, дарэчы,
да сумна-сухога пераліку і аналізу шматлікіх лічбаў-фактаў, а нярэдка
вылівалася ў сапраўдную дыскусію наконт абмяркоўваемага. Віктар Красоўскі не
раз заносіў у блакнот цікавыя думкі-пажаданні, каб потым, яшчэ раз усё дбайна
асэнсаваўшы, пастарацца даць ім «пуцёўку ў жыццё”. I такі падыход можна толькі
вітаць: большасць прысутных членаў камісіі — дзеючыя кіраўнікі-вы-творцы, таму
такія паняцці, як інвестыцыі, экспарт тавараў і паслуг, імпартазамяшчэнне,
мадэрнізацыя вытворчасці, малы і сярэдні бізнес, стымуляванне работнікаў розных
форм уласнасці і іншыя для іх не пус-ты гук, а рэаліі штодзённай працы. А
значыць, і меркаванні свае людзі нарадзілі не спантанна, а вынасілі ў сабе і не
раз праверылі, узялі адказ непасрэдна з жыцця.

Падобны
зацікаўлены працяг мела размова і «на практыцы” — пры наведванні нашых ЗАТ
«Алцімед”, ЗПУВП «Парфумерна-касметычная фабрыка «Сонца” і ААТ «Асіповіцкі
завод аўтамабільных агрэгатаў”. Яны, канешне, маюць розныя «вагавыя катэгорыі”
па колькасці працуючых, вырабляемай прадукцыі і пачатку працоўнай біяграфіі,
нараджэнне-дзейнасць адбыліся дзякуючы прыватнаму, дзяржаўнаму і замежнаму
капіталу, але хапае і рыс, якія падобныя. I адна з іх — зацікаўленасць
кіраўніцтва ў скарыстанні новага, перадавога, высокапрадукцыйнага, выпуск
менавіта таго, на што маецца попыт. I няма розніцы, тавар гэта для
машынабудаўнічай галіны, медыцыны ці ўжывання найперш хатнімі гаспадынямі.
Галоўнае — каб быў якасным і запатрабаваным, каб людзі рабілі не на склад, а
дзеля карысці грамадства. Апошняя думка і праходзіла чырвонай стужкай праз
узгаданае пасяджэнне камісіі.

Віталь
КУЛАКОЎ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость