Пункт Міру

Прыемная нечаканасць сустрэла прахожых сёння каля ЗАГСа перад абедам. Актывісты саюза моладзі сумесна з прадстаўнікамі Фонда Міру арганізавалі “Пункт Міру”, падчас якога раздавалі ўсім жадаючым сувеніры з беларускай дзяржаўнай сімволікай. Людзі атрымлівалі паветраныя шары зялёнага і чырвонага колераў, сцяжкі, календары, значкі і наклейкі “За Беларусь!”, а таксама стужачкі.
Акцыя заклікае да міру і ўзаемаразуменню, узнімае патрыятычны настрой. Арганізатары плануюць праводзіць такія невялікія мерапрыемствы рэгулярна, мяняючы кожны раз месца сустрэчы з землякамі.