Асіповічы: як наконт паабедаць?

Па статыстыцы,
на харчаванне па-за домам нашы суайчыннікі летась трацілі прыкладна 2,4% ад
штомесячнага даходу. Асіпаўчане таксама падпадаюць пад гэтую лічбу. Не заўсёды
месца іх працы знаходзіцца побач з жыллём, дзе можна паўнавартасна паабедаць,
таму і спяшаюцца хто ў заводскую сталовую, хто ў кафэ або нават у рэстаран.
Некаторыя ж проста абыходзяцца булачкай з чаем або так званай
“ссабойкай”, якую прыхапілі з дому. Усё залежыць ад таго, якое месца
ў жыцці чалавека займае страваванне: хвалюе асабістае здароўе — стараецца
сачыць за тым, што знаходзіцца ў талерцы. А які асартымент страў прадстаўлены ў
сталовых і кафэ горада, колькі наогул каштуе там абед?

Ад тыпу — нацэнка

Згодна з
дадзенымі сектара гандлю і паслуг райвыканкама, у нас налічваецца 79 аб’ектаў
харчавання на 4.572 пасадачныя месцы, з якіх 47 — агульнадаступныя, і яны
могуць прыняць каля 2 тысяч чалавек. Больш за ўсё сталовых — 31, затым
кафетэрыяў — 21, кафэ — 15, міні-кафэ — 5, рэстаранаў, бараў і буфетаў — па 2,
закусачных — 1. Прычым усе маюць свайго ўласніка, знаходзяцца ў ведамаснай або
іншай падначаленасці. Напрыклад, сталовых, якія належаць аддзелу адукацыі — 23,
Мінабароны — 3, заводам — 5. Зразумела, што падсілкавацца ў іх не кожны можа,
бо большасць адносяцца да за-крытага тыпу: як паведамілі спецыялісты сектара
гандлю і паслуг, для любога грамадзяніна дзверы адчынены толькі ў сталовых
“Белтрансгазу”, “Даху” і камбіната хлебапрадуктаў. Грамадзян, працуючых у
цэнтры горада, гатовы прыняць кафэ ці рэстараны, а гэта ўжо іншая нацэначная
катэгорыя, якая ў нас вар’іруецца ў межах ад 15 да 100% і залежыць ад многіх
фактараў. Так, у сталовай “Белтрансгазу” нацэнка на стравы складае ўсяго 15%,
на Асіповіцкім участку БКХП — ужо 50 працэнтаў, у кафэ “Юнацтва” — таксама, у
“Дарожным”, што на чыгуначным вакзале, дасягае 60% днём і да 80 — вечарам.
Падабаецца “Траўна”? Тут вас пакормяць абедам з 30-працэнтнай нацэнкай, а
вячэраць будзеце з 50-60-працэнтнай.

Пакорміце
любога?

Адна з
буйнейшых сталовых — на заводзе аўтаагрэгатаў. Як паведаміла загадчык
вытворчасці Наталля Кабушка, іх паслугамі штодня карыстаюцца каля 500 чалавек.
Рабочыя начных змен таксама маюць магчымасць наведаць сталовую. Комплексны абед
— 15 тысяч. Сюды ўваходзіць салата, першае, што-небудзь з мяснога і кісель або
кампот. Без-умоўна, работнікі стараюцца прапанаваць і шмат іншага, што не
ўваходзіць у комплекс. У асноўным стаўка зроблена на стравы беларускай кухні.
Акрамя пасадачных месцаў у абедзеннай зале, у наяўнасці ёсць буфет і кафетэрый.
Жадаеце марожанае або кактэйль? Калі ласка. Паслугамі сталовай карыстаюцца і
рабочыя “Сонца”. Iншы пабочны чалавек таксама можа паесці, але яму павінны
будуць выпісаць пропуск.

— А вось “Дах”
пакорміць любога, — паведаміла повар Алена. — Прычым на такую ж прыкладна суму,
як і на АЗАА. Комплексныя абеды ў нас адсутнічаюць. За дзень паслугамі сталовай
карыстаецца чалавек 150.

Людміла
Грынькова, загадчык вытворчасці сталовай з вытворчага ўчастка камбіната
хлебапрадуктаў, расказала, што іх “кропка” разлічана на 60 пасадачных
месцаў. Кормяць усіх, хто наведаецца. Частыя кліенты — ваеннаслужачыя і госці
горада, якія часова пражываюць у гасцініцы. У меню — 3 першыя стравы, 7 другіх,
2-3 гарніры, розныя напоі, смачная ўласная выпечка. Паабедаць тут можна і за 7
тысяч, калі не налягаць на мяса. Зарабіць дадатковыя грошы яны спрабуюць,
здаючы ў арэнду памяшканне сталовай для вяселляў, памінак і іншых
мерапрыемстваў прыватнага характару. Такую ж магчымасць насельніцтву
прадастаўляюць і работнікі грамадскага харчавання чыгункі, у прыватнасці — кафэ
№ 13. Праўда, цана комплекснага абеду дасягае іншы раз 25 тысяч. Пры жаданні
комплекс дазваляецца раз’яднаць. Харчуецца тут на працягу дня каля 100 чалавек,
а адна з асаблівасцей — рыхтуюцца яшчэ і абеды на спарт-сменаў-баскетбалістаў і
“хімікаў”. Ганарацца майстры кулінарных спраў чыгункі сваёй выпечкай і
паўфабрыкатамі, якія не залежваюцца на прылаўках кафетэрыя.

Даходнае месца

Кафэ “Юнацтва”
і рэстаран “Юбілейны” належаць ААТ “Гандаль” і знаходзяцца ў цэнтры горада. Па
словах загадчыка вытворчасці “Юнацтва” Наталлі Пінчук, яны працуюць з
50-працэнтнай нацэнкай. Абедзенная зала разлічана на 40 чалавек і звычайна не
пустуе. Асаблівы наплыў народу з 12 да 3 гадзін дня. У сярэднім пад’есці тут
можна таксама ў межах 25 тысяч.

— Асартыментны
пералік страў вялікі, — гаворыць Наталля Аляксан-драўна, — толькі салатаў
прапануецца да 20 найменняў. Карыстаюцца попытам нашы фірменныя стравы.
Безумоўна, кожны вырашае сам, які заказ зрабіць, але ніхто з кліентаў не
крыўдзіцца на недахоп асартыменту. Часта яшчэ адпускаем залу ў арэнду.

I, бадай,
адзін з самых папулярных пунктаў грамадскага харчавання — рэстаран “Юбілейны”,
у якім існуе дзённае і вячэрняе меню. Вырашылі паабедаць — рыхтуйце 30 тысяч,
за вячэрняй трапезай пакінеце 50 тысяч. У 5 разоў даражэй будзе каштаваць заказ
на правядзенне святочнага мерапрыемства, напрыклад, сустрэчы Новага года.  Рэстаран ніколі не пустуе. Прываблівае
наведваль-нікаў “жывы гук”. Пад яго танцуе публіка, якой іншы раз збіраецца
столькі, што яблыку няма дзе ўпасці. Менавіта гэтая дэталь не задавальняе
некаторых кліентаў, якія любяць бавіць свой час у спакойнай абстаноўцы.

Словам,
паснедаць у нашых пунктах грамад-скага харчавання можна. I якую суму гатовы там
пакінуць — вырашаць вам.

Ніна
ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем