Адзнака “выдатна”

Адзнака “выдатна”

Свой пяты год работы ў ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” Аляксандр Чэрап адзначыў першай перавезенай тысячай тон збожжа. Працаваць вадзіцелем у сельскай гаспадарцы няпроста, асабліва падчас сезона. Але ж малады чалавек хутка ўвайшоў у каляіну. Старанна даглядае аўтамабіль, каб не падвёў у адказны перыяд, і рупліва працуе, каб дасягнуць добрага выніку. Раней шукаў сябе на розных прадпрыемствах, але, будучы зацікаўленым у вырашэнні жыллёвай праблемы, аддаў перавагу сельскай гаспадарцы, дзе яму з сям’ёй выдзелілі дом.

Аляксандр прыехаў у Асіповічы з Клічава яшчэ юнаком разам з бацькамі. Тут і ў школе навучаўся. А будучую жонку сустрэў на малой радзіме падчас наведвання родных і знаёмых. Кацярына паступіла ў мясцовы ліцэй, і маладыя мелі магчымасць сустракацца часцей. Пара ажанілася і нарадзіла дзвюх прыгажунь. Старэйшая ходзіць у школу, а малодшая — у дзіцячы садок. Сям’я вядзе ўласную гаспадарку, мае курэй і свінак. Да працы мужа маладая гаспадыня адносіцца з павагай, бо разумее, што хлеб лёгка не даецца. А Аляксандр стараецца для сваіх любімых дзяўчат, таму і справа спорыцца. Пажадаем вадзіцелю-тысячніку далейшых поспехаў у нялёгкай барацьбе за ўраджай.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем