У знак павагі

Бенефіс —
тэатралізаваная дзея, якая праводзіцца ў гонар аднаго з яго ўдзельнікаў.

Наладзіўшы
фэст у такой незвычайнай форме, райаддзел адукацыі выказаў шчырую павагу да
заслуг настаўніцы хіміі ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы” і навуковага
кіраўніка экалагічнай маладзёжнай грамад-скай арганізацыі «Дзеля жыцця на
Зямлі” Святланы Уладзіміраўны Зайцавай.

Мерапрыемства,
у якім прынялі ўдзел старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік, прадстаўнікі
арганізацый, з якімі цесна і плённа супрацоўнічае ЭМГА, педагогі школ горада і
раёна, сябры і блізкія, прайшло 4 снежня. Яго ключавым звяном стала абыгранае ў
форме тэатралізавана-літаратурнага мантажу знаёмства з працоўнай біяграфіяй і
дасягненнямі бенефіцыянткі.

Сапраўды, спіс
атрымаўся ўражваючым. Святлана Уладзіміраўна — педагог вышэйшай кваліфікацыйнай
катэгорыі з 39-гадовым стажам работы ў школе. Навуковай работай з вучнямі
займаецца 17 гадоў. ЭМГА «Дзеля жыцця на Зямлі” ўжо доўгі час мае рэпутацыю
адной з мацнейшых прыродаахоўных грамадскіх суполак нашай краіны.

Сярод
дасягненняў юных эколагаў — удакладненне Чырвонай кнігі Беларусі, рэалізацыя
шэрагу сур’ёзных праектаў у галіне вывучэння і аховы навакольнага асяроддзя,
паспяховы ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах навуковых работ
школьнікаў. Як вынік — 279 дыпломаў раённых, абласных, рэспубліканскіх
конкурсаў і канферэнцый, 11 дыпломаў і 12 медалёў міжнароднага ўзроўню, 15
прэмій фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітых
навучэнцаў і студэнтаў. Многія з удзельнікаў ЭМГА па заканчэнні школы сталі
займацца прырода-ахоўнай справай прафесіянальна.

У 2006 годзе
«імянінніца” стала лаўрэатам прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года”, а
ў 2011 — стыпендыятам спецыяльнага фонду Кіраўніка краіны па сацыяльнай
падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. І гэта далёка не поўны пералік спраў
і дасягненняў няўрымслівай, мэтанакіраванай і вельмі таленавітай жанчыны —
Педагога з вялікай літары Святланы Уладзіміраўны Зайцавай.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем