ДЗЕЦЯМ — ЧЫСТУЮ ВАДУ

Пакуль усе чакаюць узвядзення ў нас станцыі абезжалезвання, выхаванцы спецшколы—інтэрната ўжо атрымалі магчымасць піць чыстую ваду. Не верыце? Тады
аб усім па парадку.

Калі кіраўніцтва дадзенай установы адукацыі звярнулася з просьбай аб дапамозе ў Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Сафія«, дзейнасць якога спансіруецца Гуманітарнай службай Царквы Iісуса Хрыста Святых апошніх дзён, яго прадстаўнікі з жывасцю адгукнуліся. Была закуплена і ўстаноўлена сістэма фільтраў для ачысткі вады і паточны абагравальнік, а таксама міні—станцыя абезжалезвання, на агульную суму каля 60 мільёнаў рублёў.

Цяпер дзеці харчуюцца ежай, якая прыгатавана на ачышчанай вадзе, а купаюцца ў празрыстым басейне. У гэтым змаглі пераканацца выканаўчы дырэктар МДГА «Сафія» Сяргей Зубовіч і валанцёры праграмы Гэры і Кэйлін Джон, якія днямі наведалі спецшколу—інтэрнат. Госці з Амерыкі адзначылі, што толькі ў гэтым годзе яны прынялі ўдзел у рэалізацыі сямі праектаў на тэрыторыі нашай вобласці. Акрамя Асіповіцкай спецшколы, дапамаглі ўстановам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дамам—інтэрнатам у іншых раённых цэнтрах, летам 300 хворых жыхароў Магілёўшчыны забяспечылі інваліднымі каляскамі, а нядаўна даставілі кантэйнер з адзеннем і абуткам для размеркавання на тэрыторыі вобласці. Ёсць у іх праекты і па рэаніміраванні нованароджаных, імунізацыі насельніцтва, «Чыстая вада«, прыходзяць гэтыя людзі на дапамогу тым, хто пацярпеў ад стыхійных бедстваў і іншых катаклізмаў. А да Беларусі, наогул, у іх самыя лепшыя
адносіны.

— Штат Айдаха,
у якім мы пражываем, вельмі падобны на Магілёў-шчыну,
— зазначыў Гэры Джон, — нават такія ж культуры вырошчваюцца — бульба, зерневыя, кукуруза, цукровыя буракі. Толькі вось колькасць ападкаў у Беларусі значна большая, у
нас — горача і суха.

Ваш горад
наведалі другі раз, нам тут
спадабалася. Мы — пенсіянеры, ахвяруем свой час і сродкі на тое, каб дапамагаць іншым людзям.

Iна ЗаскевIч.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем