Давайце чытаць кнігі!

Давайце чытаць кнігі!

З 1994 года ў першую нядзелю верасня ў гістарычных і культурных цэнтрах Беларусі, з якімі непарыўна звязана жыццё і дзейнасць знакамітых асоб,  адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Бібліятэкі, як  цэнтры кніжнай культуры, прапануюць чытачам пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення гэтага дня, з навінкамі літаратуры, новымі літаратурнымі імёнамі, даведацца аб развіцці кнігадрукавання ў нашай краіне.

Менавіта гісторыі беларускага кнігадрукавання і яе лепшым прадстаўнікам будуць прысвечаны мерапрыемствы бібліятэк, якія адбудуцца ў межах Дня асветніцтва “Як прыйшла да нас кніга”. Ва ўсіх бібліятэках Асіповіцкага раёна можна пазнаёміцца з літаратурай аб жыцці і дзейнасці асветнікаў, з навінкамі беларускіх выдавецтваў. Бібліятэкі запрашаюць сваіх чытачоў прыняць  удзел у гістарычных падарожжах і экскурсах “Летапіс беларускага слова”, “Да вытокаў кніжнасці”, уроках гісторыі   “Асветнікі зямлі беларускай”, “Не знікне цуд прыгожага пісьменства”, пазнавальных га-дзінах “Як слова наша нарадзілася”, “Вытокі беларускага кнігадрукавання”, прэзентацыях “Чалавек прыдумаў кнігу”, “Францыск Скарына — асветнік, першадрукар” і іншых.

Гэтым святам бібліятэкі яшчэ раз хочуць напомніць, што кніга — радасць для кожнага чалавека. Той, хто яе чытае, становіцца разумным і мудрым, жыццё яго робіцца больш цікавым і  змястоўным. Давайце ж часцей будзем чытаць кнігі. Іх зараз так многа — самых разнастайных, на любы густ.

Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Асіповіцкага раёна.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем