Па слядах “прамой лініі” ЧАЛАВЕК ЗВЯРНУЎСЯ І…

Больш за паўтара дзясятка жыхароў Асіповіччыны скарысталі ў аўторак магчымасць патэлефанаваць на «прамую лінію” старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Ліліі Чыгір альбо звярнуцца непасрэдна, калі яна праводзіла прыём грамадзян у райвыканкаме. I пытанні, як і на ранейшых сустрэчах адказных пасадавых асоб з людзьмі, тычыліся самых розных бакоў жыцця землякоў: добраўпарадкаванне вуліц і прыдамавых тэрыторый, рамонт жылля, незадаволенасць работай міліцыі і медыкаў, праблемныя моманты ў фінансавай дзейнасці гаражных і будаўнічых кааператываў і г.д.

Кожны з заяўнікаў Ліліяй Мікалаеўнай быў уважліва выслуханы, па многіх уздымаемых пытаннях старшыня
райвыка
нкама Пётр Шукаловіч і кіраўнікі мясцовых камунальных і іншых службаў далі абгрунтаванае тлумачэнне адразу, шэраг зваротаў узяты Камітэтам на асаблівы кантроль, і па выніках дадатковага вывучэння ўзнятых пытанняў землякі абавязкова атрымаюць у вызначаныя заканадаўствам тэрміны адказы.

Не першы ўжо раз праводжу прыём грамадзян у Асіповічах, і ўжо нават па такой «дробязі”, што практычна няма паўторных зваротаў, адчуваецца мэтанакіраваная
работа мясцовай улады па зняцці праблем,
— адзначыла пры падвядзенні вынікаў старшыня абласнога КДК.
Тое, што гараджане і вяскоўцы звяртаюцца з набалелымгэта нармальная жыццёвая з’ява, і яна абсалютна нікога не павінна здзіўляць. Галоўнае, каб чалавек адчуваў, што яго голас пачуты, на яго зварот належным чынам рэагуюць і прымаюць адпаведныя меры. I ніякім чынам нельга дапускаць, каб здаралася так, як пры вядзенні капітальнага рамонту дома 29 па вуліцы Сацыялістычнай. Тэмпы і якасць работ, як сведчаць факты, там проста недаравальныя, і я даю афіцыйнае даручэнне райвыканкаму дасканала разабрацца і аператыўна скончыць усё з запланаванага на доме. Мы да гэтага пытання яшчэ вернемся і абавязкова праверым зробленае.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем