Коратка

Коратка

Уборка збожжа на прыватных участках жыхароў Асіповіччыны працягваецца. Усяго “асабістых ніў” у раёне налічваецца 362, а займаюць яны 55 гектараў. Найбольш участкаў у Дараганаўскім, Дрычынскім і Лапіцкім сельсаветах: 92, 55 і 34 адпаведна. Дапамогі ад сельгаспрадпрыемстваў у абмалоце каласоў чакаюць гаспадары Дараганаўскага і Ясенскага, на астатняй тэрыторыі зерне ўжо ў засеках вяскоўцаў.

Замежная бязвыплатная дапамога ў раёне павялічваецца. Летась яна склала 45 800,85 долара ЗША, з якіх 14 864,47 — транспартныя выдаткі па дастаўцы 34 дзяцей да месцаў выезду на аздараўленне за мяжу. За 8 месяцаў 2020 года аб’ём атрыманай замежнай дапамогі — $36 102,02, ці 173,2% у дачыненні да аналагічнага перыяду мінулага года ($20 842,85).

10 338 літраў квасу рэалізавана летнім сезонам ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”, з якіх      1 300 было прададзена ў Мар’інай Горцы. Аб’ём вытворчасці смачнага і карыснага напітку — на ўзроўні 151% да мінулагодняга паказчыка. Найбольш эфектыўна ішоў продаж з бочкі.

Міжнародная акцыя “Дзень без аўтамабіля” пройдзе 22 верасня. Яна стане завяршаючым этапам Еўрапейскага тыдня мабільнасці, які стартуе 16 верасня ў дзясятках краін свету. Сёлета акцыя прысвечана папулярызацыі нізкавугляродных відаў транспарту — “Мабільнасць без шкодных выкідаў”. Летась у кампаніі прынялі ўдзел 76 гарадоў Беларусі. Сёлета ўжо зарэгістравалася 45 населеных пунктаў, у ліку якіх Бабруйск, Клічаў, Асіповічы.

Последние новости

Происшествия

Жительницу Осиповичей будут судить за убийство матери с особой жестокостью

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Мошенничество. Жители Осиповичей уже попались на эту уловку и лишились крупных сумм

27 мая 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе разрешили купание только на одном пляже

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Сергей Кучегура из Осиповичей обучил вождению более двух тысяч курсантов

27 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Информация о способах преодоления и лечения табачной зависимости и организациях, осуществляющих такое лечение

27 мая 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем