У райвыканкаме КАДРЫ — НАША БУДУЧЫНЯ

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 5 снежня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, галоўным можна выдзеліць пытанне «Аб рэзерве кадраў на кіруючыя пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Асіповіцкага райвыканкама”.

Па стане на 1 снежня, як адзначыла начальнік арганізацыйна—кадравай работы райвыканкама Наталля Змачынская, узгаданы рэестр складаецца з 7 спісаў на 80 кіруючых пасад і
ўключа
е ў сябе 166 чалавек, 52,4% з якіх — жанчыны. Абнаўленне рэзерву ажыццяўляецца па меры неабходнасці ў парадку, прадугледжаным пры яго фарміраванні. Сёлета яго састаў абноўлены на 19 чалаек — 11%.

Сярэдні ўзрост рэзервістаў — 35 гадоў, а ў перспектыўным кадравым рэзерве 20 чалавек. Слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце краіны зараз у нас чацвёра,
кваліфікацыю за год павысілі 10
чалавек, а на кіруючыя пасады з рэзерву прызначаны 7 рэзервістаў.

Сёлета абноўлены банк дадзеных на спецыялістаў ва ўзросце да 35 гадоў. Усяго цяпер працуючых у горадзе спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і тых, хто займаецца на
апошнім курсе, 550 чалавек, у сельскай мясцовасці — 126.

У цэлым работа з рэзервам кадраў у раёне вядзецца здавальняюча, у рэзерв на кожную пасаду ўключана па 2 і больш кандыдатуры, аднак у асобных галінах — сельская гаспадарка, будаўніцтва і г.д. — праблемы з
патэнцыяльнымі кіраўнікамі ў наяўнасці
. Шляхі—рэкамендацыі, як працаваць з талковай моладдзю, каб падрыхтаваць яе да будучай кіруючай работы, і знайшлі адлюстраванне ў прынятым рашэнні.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем