У Асіповічах — "кірмаш вакансій"

У зале пасяджэнняў райвыканкама сабралася
вялікая колькасць моладзі, якой ужо хутка патрэбна вызначацца са сваёй будучай
прафесіяй. Каб дапамагчы юнакам і дзяўчатам зрабіць правільны выбар, з імі
актыўна і працавалі начальнікі аддзелаў па справах моладзі і занятасці
насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама
Ларыса Волкава і Вера Барташэвіч.

На сустрэчу былі за-прошаны прадстаўнікі
самых маштабных арганізацый і прадпрыемстваў горада, а мерапрыемства адкрыў
відэафільм, прысвечаны Асіповічам. Пасля слова ўзяла Вера Антонаўна:

— Мы заўсёды дапаможам вам знайсці сябе ў
жыцці, адшукаць падыходзячую прафесію. Наша служба валодае     звесткамі аб усіх адкрытых вакансіях
раёна. Акрамя гэтага, вы можаце самастойна вывучыць спектр запатрабаваных
прафесій, выкарыстаўшы спецыяльны інфакіёск, які размешчаны ў другім корпусе
райвыканкама, альбо зазірнуць на нашу старонку на афіцыйным сайце раённага
выканаўчага камітэта.

Першым прэзентаваў сваю фірму прадстаўнік
ЗТАА «Кровельный завод Технониколь”. На сёння карпарацыя мае патрэбу ў маладых
прагрэсіўных кадрах, якім гатовы плаціць дастойную заработную плату.

Заўсёды адчынены дзверы для спецыялістаў у
IПУВП «Парфумерна-касметычная фабрыка «Сонца”. Тут плануецца далейшае
нарошчванне і раз-віццё вытворчасці, што патрабуе пашырэння колькасці
кваліфікаваных кадраў для працы на сучасным абсталяванні фабрыкі.

Заклікалі моладзь уступаць у свае рады
права-ахоўнікі і агняборцы.

Вялікую патрэбу ў працоўных спецыяльнасцях
мае СЗАТ «Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”. А вось ААТ «Асіповіцкі завод
аўтамабільных агрэгатаў” гатовы займацца навучаннем будучых спецыялістаў на
месцах, аказваць ім далейшую падтрымку і забяспечыць кар’ерны рост.

Чакаюць новых леснікоў, трактарыстаў
магутных «Харвестараў” і «Фарвардараў”, вальшчыкаў лесу,
станочнікаў-дрэваапрацоўшчыкаў у Асіповіцкім лясгасе. А ад-дзелу адукацыі
вельмі патрэбны творчыя выхавацелі, настаўнікі матэматыкі, хіміі і біялогіі…

Карацей кажучы, выбар прафесій у юнакоў і
дзяўчат вельмі вялікі. I што самае важнае — менавіта рабочыя спецыяльнасці
могуць даць ім магчымасць атрымліваць прыстойную заработную плату, быць
сапраўды запатрабаваным спецыяліс-там на прадпрыемстве.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мелі
магчымасць атрымаць асабістую кансультацыю, прайсці прафесійнае тэсціраванне на
камп’ютары, азнаёміцца з праспектамі і буклетамі арганізацый.

Нэлі АСТРЭЙКА.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость