Калі абавязкі па душы

Калі абавязкі па душы

Стараста населенага пункта — гэта чалавек, які знаходзіцца на пярэднім краі вясковых праблем. Ён ведае кожнага — незалежна ад таго, пастаянны гэта жыхар ці толькі час ад часу наведваецца ў бацькоўскую хату або прыязджае ў вёску на лета. Да яго можна звярнуцца з любым пытаннем, атрымаць падтрымку і дапамогу. Стараста ў курсе таго, што адбываецца не толькі на тэрыторыі сельсавета, але і бачыць праблемы, як спяваецца ў песні, “і раённага маштабу, і сусветнага амаль”.

Менавіта такі чалавек прадстаўляе грамадскасць вёскі Вялікі Бор. Мілавідная жанчына, цікавы суразмоўца, спагадлівая суседка Валянціна Пятроўна Дашкевіч.

Яе жыццё звязана з Асіповіччынай цеснымі сувязямі. Нарадзілася ў Пабокавічах, жыла ў Дубавым і вось ужо 37 гадоў, як атабарылася ў Вялікім Бары. Асвоіла шмат прафесій, у кожнай з якіх знаходзіла свае адметныя асаблівасці. Працавала інспектарам па кадрах калгаса, прыёмшчыцай-касірам комплексна-прыёмнага пункта, лабарантам малочнай прадукцыі. Загадвала зернятокам, складам гаруча-змазачных матэрыялаў і нават 14 гадоў працавала электраманцёрам дыстанцыі сігналізацыі і сувязі. Але, дзе б ні працавала, да работы адносілася сумленна. Як і да калектыву, бо прывыкла паважаць людзей.

Пакуль працягвалася працоўная дзейнасць, раслі дзеці, вольнага часу амаль не заставалася. У будзённай мітусні Валянціна выношвала патаемнае жаданне: выйсці на пенсію і заняцца кветкамі. Засадзіць імі ўсё навокал. Надышоў час, калі змагла ажыццявіць задуманае. І зараз у яе двары і за яго межамі ззяюць рознакаляровымі агеньчыкамі кветкі. Імі любуюцца ўсе, хто наведвае гасцінную гаспадыню. Трое дзяцей, пяцёра ўнукаў, тры праўнучкі, суседзі і аднавяскоўцы. Нездарма каля веснічак, акрамя звыклай лаўкі, размешчаны шэраг пянёчкаў, якія ўтвараюць кола, — ёсць, дзе сабрацца абмеркаваць надзённае. А на плоце — сапраўдная дошка аб’яў. Напрыклад, можна даведацца кошт чарніц і брусніц, якія закупляюць у насельніцтва.

Для аднавяскоўцаў Валянціна Пятроўна выступае не толькі як звязуючае звяно з мясцовай уладай. Нярэдка становіцца доктарам, арганізатарам вяселля, а здараецца непапраўнае — першая падстаўляе плячо. Калі ўзнікаюць пытанні па добраўпарадкаванні населенага пункта — тут таксама без старасты ніяк. Здаецца, што гэта жыццярадасная, спагадлівая жанчына і ёсць душа населенага пункта.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость