На рэйках прыгажосці

На рэйках прыгажосці

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Сёлета на асіповіцкіх вуліцах адбываюцца маштабныя ператварэнні. Некаторыя прадпрыемствы, установы і прыватныя прадпрымальнікі таксама падключыліся да важнай справы. Напрыклад, чыгуначнікі.

Аўтарства новых дызайнерскіх вынаходак, якія з’явіліся нядаўна ў раёне вакзала, відавочна, бо ў іх адлюстраваўся асноўны від дзейнасці прадпрыемстваў-вырабнікоў, які, дарэчы, мае ўвасабленне і на гербе нашага горада.

Работнікі стальной магістралі падышлі да справы сур’ёзна. У вагонным дэпо нават сапраўднае «лібрэта» да свайго арт-аб’екта прыдумалі. Чыгунка — артэрыя, якая звязвае гарады і народы, яна дае імпульс развіццю эканомікі, а значыць, і павышэнню дабрабыту людзей. Вагоннікі забяспечваюць дастаўку грузаў з адной краіны ў другую. Праз наш чыгуначны вузел транспартуюцца калійныя ўдабрэнні, лес і іншыя важныя народнагаспадарчыя грузы, а таму і ў дызайнерскай кампазіцыі, створанай работнікамі рамонтна-механічнага  ўчастка і ўчастка па абслугоўванні будынкаў на чале з галоўным інжынерам Аляксандрам Блізняцом, не абы-шлося без рэек, шпал, платформы і, канечне ж, калёсных пар.

Галоўны інжынер лакаматыўнага дэпо Ігнацій Барадзін таксама не саступіў калегу: ён стаў натхняльнікам і непасрэдным выканаўцам свайго «паравозіка з Рамашкава», які, збочыўшы з рэек, любуецца хараством наваколля, а ў вагончыках вязе не грузы, а яркія кветкі. У стварэнні кампазіцыі таксама прынялі ўдзел Сяргей Жэшка, Аляксандр Ісакаў, Ігар Кананунчанка, Алена Шляхціна.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем