Коратка

Коратка

“Будзь прыкладам свайму дзіцяці!” — сёння Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

Штомесячную сацыяльную дапамогу на агульную суму 67 333,38 руб. з пачатку года атрымалі 267 чалавек, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама. 72 дзіцяці ва ўзросце да 2 гадоў забяспечаны бясплатнымі прадуктамі харчавання коштам 52 518 рублёў 40 капеек.

Падрыхтавацца да новага навучальнага года актыўна дапамагае землякам філіял ААТ “Магілёўсаюздрук”: тут прадстаўлена звыш 200 найменняў канцылярскіх тавараў для школьнікаў розных узроставых груп. Попытам у юных асіпаўчан карыстаюцца як традыцыйныя сшыткі, ручкі і альбомы, так і дробязі накшталт скрэпак і ластыкаў.

У раённым этапе рэспубліканскай акцыі «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны» першае месца ў намінацыі “Сцяжынкамі роднай прыроды” атрымала вучаніца 9 класа гімназіі   Дар’я Моцевіч, другое — 10-ы клас Свіслацкай СШ; у намінацыі «Юны эколаг» узнагароды размеркаваліся наступным чынам: «золата» ў Кацярыны Кушняровай з Каменіцкага ВПК д/с — СШ, «серабро» дасталася прадстаўнікам СШ № 1 Марыі Шпакоўскай і Паўлу Рыбаку, «бронза» — вучаніцы Ясенскага ВПК д/с — СШ Руслане Біліновіч.

У Градзянскім сельсавеце з пачатку года абследавана кожнае з 661 домаўладання, выдадзена 80 прадпісанняў, 19 з іх кіраўнікам арганізацый. Ліквідавана 66 несанкцыянаваных звалак смецця (185 м3), знесена 105 м старога плоту, ачышчана ад хмызняку 7,65 га тэрыторыі, двойчы за летні сезон пазбаўляліся ад інвазійнай расліны баршчавіку Сасноўскага, які з’явіўся на трох сотках зямлі. Спілавана 5 аварыйных дрэў, з могілак у Лазовым выдалена струхнелае дрэва, якое павалілася падчас непагадзі. У Казімірова і Асаўку на падрыхтаваныя раней пляцоўкі ўсталяваны кантэйнеры для збору смецця. Праведзена грэйдзіраванне вуліц у Каменічах і Яноўцы, на чарзе — Градзянка.

Рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў штогадова праводзіць Беларуская чыгунка. Па традыцыі ў ім спаборнічаюць як пазакласныя, так і вакзалы І, ІІ і ІІІ класаў. Пры вызначэнні лепшых улічваецца архітэктурная выразнасць, афармленне фасада, добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі малымі архітэктурнымі формамі, якасць абслугоўвання пасажыраў, павышэнне ўзроўню паслуг і пашырэнне іх спектра. Прыемна, што наш вакзал аказаўся ў ліку пераможцаў. Ён заняў другое месца сярод вакзалаў ІІІ класа.

Змяненні ў Закон краіны “Аб геаграфічных указаннях” ад 17.07.2002 г. уступаюць у сілу заўтра. Дадзеныя змены спросцяць заканадаўча ўстаноўленыя патрабаванні да геаграфічных указанняў, права карыстання якімі, у сваю чаргу, дазволіць айчыннаму вытворцу пацвердзіць арыгінальнасць і якасць свайго тавару, паспрыяе фарміраванню станоўчага іміджу рэгіёна.

Последние новости

Происшествия

Жительницу Осиповичей будут судить за убийство матери с особой жестокостью

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Мошенничество. Жители Осиповичей уже попались на эту уловку и лишились крупных сумм

27 мая 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе разрешили купание только на одном пляже

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Сергей Кучегура из Осиповичей обучил вождению более двух тысяч курсантов

27 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Информация о способах преодоления и лечения табачной зависимости и организациях, осуществляющих такое лечение

27 мая 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем