На парозе — новы навучальны год

На парозе — новы навучальны год

Учора педагогі раёна правялі традыцыйную жнівеньскую канферэнцыю

На ўрачыстасці прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Наталля Шаўчэнка, начальнік вучэбна-метадычнага цэнтра планавання і каардынацыі павышэння кваліфікацыі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі Наталля Грышанава, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, педагогі і ўсе тыя, хто клапоціцца аб нашых дзецях.

На мерапрыемстве былі падсумаваны вынікі работы за мінулы год і пастаўлены задачы на той, што толькі бярэ пачатак. Адзначаны поспехі і дасягненні, але хапае над чым працаваць і ў будучым.

Багатай стала канферэнцыя на ўзнагароды. Так, Ганаровай граматы Міністэрства адукацыі краіны і Падзякі Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўдастоена галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Хаецкая. Граматы Міністэрства адукацыі атрымалі настаўнік СШ № 2 Надзея Сасава, педагог дадатковай адукацыі Таццяна Салімон. Падзякай Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза адзначана праца і грамадская работа настаўніка-дэфектолага ясляў-сада № 10 Таццяны Апанасевіч. Ганаровай граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі ўдастоены намеснік кіраўніка міжгаліновага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый раёна Ірына Барташэвіч, метадыст РЦТДіМ Ліна Бахарава, настаўнікі СШ № 4 Святлана Жамкова, гімназіі Жанна Маціеўская, СШ № 3 Людміла Мікуліч, СШ № 1 Зоя Млынарская, педагогі Пратасевіцкай СШ Алена Мядзелец, Осаўскага ВПК Людміла Жукава, настаўнік-дэфектолаг ЦКРНіР Таццяна Пятроўская, выхавальнікі АДЦРД Алена Слабышава і СПЦ Жанна Сталовіч, дырэктар СШ № 1 Ірына Сяргейчык. Узнагародамі рознага кшталту былі  адзначаны і іншыя педагогі, якія з душой робяць сваю нялёгкую, але такую патрэбную справу.

 

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость