А существует ли безбарьерная среда в Осиповичах?

Меркаванне зацікаўленага боку

Найбольш яскравае сведчанне таго, што дзяржавай звяртаецца шмат увагі на ўмовы існавання найбольш безабаронных членаў грамадства — прыняцце Дзяржпраграмы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя.

Убачыць наступствы працэсу іх рэалізацыі можна паўсюдна, але, натуральна, зрабіць «усё і адразу” немагчыма.

Тым не менш, на думку саміх інвалідаў, адчувальных паляпшэнняў можна дасягнуць хутка і без укладання вялікіх сродкаў. Дзеля гэтага трэба толькі звярнуць увагу на пэўныя «дробязі”, якія землякам з абмежаванымі магчымасцямі прыносяць мноства клопатаў.

Адна з іх — інвалід I групы Юлія Лешукова — згадзілася стаць гідам «раёнкі” ў падарожжы па свету людзей з захворваннямі апорна-рухальнага апарату. Погляды Юліі Віктараўны тым больш вартыя ўвагі, што яна нядаўна стала маці і шмат часу праводзіць на вуліцах горада — ідучы з каляскай, дзе ляжыць яе 2-месячная дачушка:

— Тое, што стварэнне безбар’ернага асяроддзя найбольш хуткімі тэмпамі вядзецца ў цэнтры горада і раёнах новабудоўлі, зразумела і  ўвогуле правільна. Але сама жыву на вуліцы Патоцкага, і тая зусім нязручная ні для інвалідаў, ні для маладых маці. Тратуары «дабітыя”, з каляскай рушыць цяжка, да таго ж — высокія, а сходаў няма. Большасць маладых матуль рушыць па праезнай частцы, але я так не магу — проста не здолею хутка ўзняць на тратуар каляску, калі спатрэбіцца. Мясцовы пераезд праз пуці — таксама значная перашкода. Калёсы каляскі так моцна «клініць” у шырокіх шчылінах паміж плітамі пакрыцця і рэйкамі, што выслабаніць іх можна толькі моцным рыўком. Для мяне такое «сілавое практыкаванне” — недаступная раскоша.

 Тое, што будуюцца пандусы, добра. Але не заўсёды зробленае адпавядае прызначэнню. Асабліва засмучае, што «некандыцыйныя” — слізкія альбо празмерна крутыя — пандусы маюць некаторыя аптэкі — установы, якія інвалідам і маладым маці па зразумелых прычынах даводзіцца наведваць часта. Канкрэтна назаву аптэку № 80, дзе атрымліваю бясплатныя лекі: з каляскай па яе пандусу ўзняцца немагчыма, таму заўсёды даводзіцца прасіць кагосьці з прахожых пастаяць з дзіцём.

З’яўленне на гарадскіх маршрутах аўтобусаў з «нізкімі” — беспрыступкавымі — уваходамі асаблівай палёгкі інвалідам не прынесла: вадзіцелі заўсёды спыняюцца на пэўнай адлегласці ад прыпыначнага пункта, і тую ж каляску ўсё роўна даводзіцца ў салон падымаць, а не каціць.

Iдэалам жа безбар’ернага асяроддзя ў Асіповічах лічу гандлёвы комплекс «Сіці-Мол”. У ім прадугледжана ўсё, каб кожны чалавек адчуваў сябе зручна незалежна ад фізічнага стану. А яго антыподам — пешаходны пуцеправод на чыгуначным вакзале.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем