Хочаце купіць дзешавей? Тады вам — у “Бярэзіну”

Пра тое, што ў раённым спажывецкім таварыстве вырашылі пайсці
на эксперымент і ўвесці для пайшчыкаў дысконтныя карты, па якіх можна атрымаць
скідкі пры пакупцы тавараў, «раёнка” паведамляла не так даўно (гл. «АК” № 90 за
2.11.12 г.). Па словах першага намесніка старшыні райста Віталя Нікалайчыка, ужо
атрымана 50 персанальных картак, закуплена абсталяванне для счытвання і апрацоўкі
неабходнай інфармацыі, якое ў хуткім часе будзе ўстаноўлена ў магазіне «Бярэзіна”.
Кожны пайшчык з дапамогай карткі тут можа набыць мэблю, складана-бытавую тэхніку,
вырабы з золата, будаўнічыя матэрыялы па цэнах, ніжэйшых за устаноўленыя ў іншых
гандлёвых аб’ектах на 18-20 працэнтаў.

Стаць пайшчыкам ёсць магчымасць ва ўсіх жадаючых. Для гэтага
трэба прыйсці ў кантору райста, напісаць заяву, заплаціць уступны і абавязковы ўзносы
ў памеры 20 і 50 тысяч рублёў. Абаротны капітал будзе залежаць ад таго, што захоча
набыць сам пайшчык. Напрыклад, пры жаданні прыдбаць халадзільнік спажывец павінен
унесці ў касу райста суму, роўную яго кошту. Афармляючы дакументы на набыццё, прадаўцы
зробяць 20-працэнтную скідку. Пры кошце тавару, напрыклад, 4 мільёны, яна складзе
800 тысяч. У райста лічаць, што асіпаўчане такім чынам змогуць значна сэканоміць
сродкі свайго сямейнага бюджэту.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем