Мікратапаніміка Асіповіччыны. Далучайцеся да добрай справы!

У спадчыну ад
мінулых пакаленняў нам дасталася вялізарная колькасць назваў населеных пунктаў,
рэк, азёраў, палёў, сенажацяў, урочышчаў і іншых геаграфічных аб’ектаў. Бадай,
не знойдзеш аніводнай народнай назвы, якая б узнікла выпадкова. У кожнага
наймення свая гісторыя ўзнікнення, даведаўшыся пра якую, пачынаеш лепш разумець
мінулае, асаблівасці жыцця продкаў, іх звычкі і норавы. Большасць з назваў, на
жаль, адыходзяць у нябыт. І калі не паспяшацца іх сабраць у адзінае цэлае, то
знікне той каштоўны гістарычны пласт, без якога цяжка будзе ўявіць
тагачаснасць.

Гэта добра
разумеюць краязнаўцы, сярод якіх многа людзей розных прафесій, у тым ліку і
моваведаў, географаў, гісторыкаў. Неабыякавымі натурамі багата што зроблена ў
плане адраджэння нацыянальных традыцый, забытых славутых імёнаў. І добра, што
даследчыкі мінулага прыцягваюць да карпатлівай работы і малодшае пакаленне —
студэнтаў, вучняў. Напрыклад, амаль у кожнай школе сабраны багаты матэрыял і па
геаграфічных назвах, распаўсюджаных на тэрыторыі канкрэтнага сельсавета.

Сённяшні нумар
“Скарбніцы” знаёміць са “Слоўнікам мікратапанімічных назваў Дараганаўскага
сельсавета”. Падрыхтаваны ён вучнямі мясцовай школы разам з былой настаўніцай
геаграфіі Ганнай Сцяпанаўнай Бародзіч, якія абапіраліся пры даследаванні на
звесткі, атрыманыя ад доўгажыхароў свайго краю.

Ад рэдакцыі.
Кожны з краязнаўцаў, хто ўжо назапасіў такі важкі моўны скарб, можа падзяліцца
ім з чытачамі “раёнкі”. Дзякуючы гэтаму будзе складзены раённы слоўнік
мікратапаніміі, які і пакінем у спадчыну нашчадкам.

 

СЛОЎНІК

– А –

1. Абалонне
(Балоння) — Облонне, заліўны луг каля в. Халькі, в. Радуцічы, в. Сялец

2. Алейчыкаў —
Алейчиков, х., па дарозе на в. Камарына, не існуе. 3араз Алея кахання — Аллея
любви, былы сад в. Каўгары

3. Аліхаўка —
Алиховка, зямля в. Краі

4. Амбар —
Амбар, мкр-н, в. Птушычы

5. Амялянаўка —
Емельяновка, вул. у в. Сялец

6. Апельня
(Вапельня) — рускага варыянту няма, зараз на картах абазначаецца як ур. Чырвоны
вапняк; месца, дзе здабывалі даламіт і вапну

7. Асавец —
Осовец, ур. , с.г. угоддзі, в. Птушычы

8. Асавецкая
града — Осовецкая гряда, в. Птушычы

9. Астаўская
канава — Остовская канава, упадае ў раку Пціч за канюшняй в. Радуцічы

10. Астравок —
Островок, у рэчышчы р. Пціч, в. Радуцічы, за новым мастом

11. Астроўкі —
Островки, луг справа ад дарогі на ўр. Мяжное на выездзе з в. Слопішчы

– Б –

13. Бабровыя
ямы — Бобровые ямы, месца на р. Пціч у в. Радуцічы на лев. б. р. пасля канюшні

14. Бабруйская
— Бобруйская, вул. у в. Дараганава

15. Базар —
Базар, мкр-н у в. Дараганава, дзе гандлявалі, недалёка ад спіртбазы

16. Балота —
Болото, ур., в. Мязовічы на пн ад дарогі на г.Асіповічы, асушаныя тарфянікі

17. Барання
Галава — Баранья Голова, града, зараз ур. Курані

18. Баранова
Палянка — Баранова Полянка, каля в. Сялец, поле

19. Барок —
Борок, лес, сасн., каля в. Сялец на пр. б. р. Пціч

20. Берабалах —
Беробалах, ур. , с.г. угоддзі, справа ад дарогі на в. Мяжное за в. Слопішча

21. Бернатаў
мост — Бернатов мост, мост праз канаву Ручэй у в. Лука

22. Бернатава
поле — Бернатово поле, поле каля в. Лука

23. Блізніцы —
Близницы, рэчышчы р. Пціч у даліне за в. Радуцічы

24. Бойня —
Бойня, месца за пякарняй у лесе за в. Дараганава, дзе забівалі БРЖ

25. Бом — Бом,
пераход па бярвеннях праз р. Пціч у в. Дараганава, зараз не існуе

26. Бортнае —
Бортное, ур., былая в. Бортнае, у студзені 1943 года была знішчана разам з 86
жых., бр. м., зараз не існуе, на пду ад в. Мяжное

27. Брадок —
Бродок, поле злева ад дарогі на в. Камарына з в. Птушычы

28. Брадок —
Бродок, недалёка ад в. Радуцічы, дзе калісьці было балота — брод, балота
знікла, а назва засталася

29. Брады —
Броды, лес уздоўж дарогі на в. Краі з в. Востраў

30. Бурачыхін
бераг — Бурачихин берег, высокі лев. бераг р. Пціч у в. Дараганава каля былой
вадакачкі, па прозвішчу жыхаркі, якая жыла побач з ракой

31. Буслоўка —
Бусловка, поле каля дарогі на в. Камарына з в. Птушычы, злева

32. Буцін —
Бутин, ур. , заб. месца, сенакос, які разме-шчаны паміж в. Дараганава і в.
Каўгары

33. Бярозава
грэбля — Берёзовая гать, месца паміж Асаўцом і Асавецкай градой у в. Птушычы

34. Бярэзнік —
Березняк, месца каля в. Краі, дзе шмат бяроз

– В –

35. Вадакачка —
Водокачка, месца на лев. б. р. Пціч у в. Дараганава, дзе раней качалі ваду з
ракі для запраўкі паравозаў

36. Валокі —
Волоки, зямля ў в. Радуцічы паміж вул. Прычапілаўка і калгасным садам

37. Валугі —
Валуги, ур. на у ад в. Востраў, там жыў калісьці дзед Валуга. Дзеда даўно няма,
а назва засталася

38. Ванючая
вада — Вонючая вода, ля бяроз, в. Каўгары каля Сядовых

39. Ваўкаўня —
Волковня, ур., с.г.угоддз., злева ад дарогі на ўр. Каменка з в. Радуцічы

40. Ваўчкова
поле — Волчково поле, былы хутар на пдз ад в. Лука

41.
Ветлячэбніца — Ветлечебница, на вул. Бабруйскай у в. Дараганава, зараз не існуе

42. Ветка —
Ветка, тупік чыгункі ў в. Дараганава, дзе стаяць эшалоны з абсталяваннем у
вагонах

43. Вобестка —
Вобестка, л.м. на пр. баку дарогі насупраць л.м. Дрывасекі па дарозе на в.
Камарына

44. Восець —
Восеть, месца каля амбара ў в. Птушычы, дзе раней сушылі і церабілі лён

45. Востраў —
Остров, в. Дараганаўскага с\с, дв. — 3, жых. — 3

46. Востраў —
Остров, ур. , палі, луг, хмызняк, на пнз ад в. Дараганава ў 5-6 км

47. Востраўка —
Островка, поле в. Краі

48. Воўчы Рог —
Волчий Рог, лес паміж в. Сялец і в. Краі з у

49. Выган —
Выгон, луг за в. Слопішча на пд, дзе пасвілі жывёлу

50. Выган —
Выгон, месца паміж дарогай на в. Камарына і агародамі в. Птушычы

51. Вязок —
Вязок, сенакос у пойме р. Пціч у в. Радуцічы

52. Вялікі
Асіннік — Великий Осинник, ур. , луг, лясок на лев. б. р. Пціч насупраць дарогі
на в. Лука, што блізка прымыкае да яе

 

– Г –

53. Галае поле
— Голое поле, ур. на з у 2 км ад в. Каўгары да в. Краі, поле, акружанае лесам,
а на самім полі аніводнага дрэўца, за што і назвалі яго голым

54. Галасніўка
— Голоснивка, сенакос на пр. б. р. Пціч каля в. Сялец

55. Галынск —
Голынск, ур., сасн. лес каля ўр. Востраў недалёка ад в. Дараганава

56.
Ганчароўшчына — Гончаровщина, ур. на пдз ад в. Лука

57. Глінішча —
Глинивье, месца, дзе капалі гліну ў в. Сялец, в. Радуцічы

58. Гнілы мост
— Гнилой мост, назва пайшла з-за моста, які згніў у в. Радуцічы насупраць жыв.
дв. Тое месца і называюць Гнілы мост

59. Гніляк (
Гнілек) — Гниляк, балоцістае месца ўздоўж пр. і лев. б. р. Пціч паміж в.
Камарына, Сялец, Краі

60. Голень —
Голень, ур., с. г. угоддзі з прав. боку дарогі на в. Мязовічы насупраць в.
Крынка

61. Гумно —
Гумно, месца ў в. Птушычы ў мкр-не Амбара

62. Гуртавае
балота — Гуртовое болото, каля ўр. Мачынск

63. Горкі —
Горки, поле за дарогай ад в. Птушычы на могілкі

64. Грабнік —
Грабник, месца ў пойме р. Пціч ля в. Сялец, дзе нарыхтоўвалі колле

65. Градкі —
Грядки, сенакос у пойме р. Пціч в. Птушычы

66. Грады —
Гряды, добрыя землі ў в. Сялец, якія дзялілі на грады

67.
Гудвіловічаў — Гудвиловичев, х., каля в. Востраў, зараз не існуе

68. Гуменцы —
Гуменцы, зямля каля в. Радуцічы злева ад пачатку дарогі на в. Лука

69. Гуцікава —
Гутиково, сенакос у пойме р. Пціч на пдз ад в. Слопішча

– Д –

70. Даліна —
Долина, ур. в. Краі

71. ”Даліна
кахання” — “Долина любви”, месца на р. Пціч у в. Дараганава паміж
старым насыпам і чыг. мостам у 70-80 гг.

72. Данілаў Рог
— Данилов Рог, сенакос каля р. Пціч у в. Халькі

73. Дараганава
— Дараганово, в., былое мястэчка да пачатку ВАВ, цэнтр с/с, 199 дв. , 382 ж.,
чыг. ст., п/а, б-ца, апт., б-ка, лясн., СШ, дз/с, маг. — 2, 3 бр. м.

74. Длінныя —
Длинные, уч-к поля ў в. Каўгары да ўр. Галае, поле даўжынёй больш за 1 км

75. Дубовы
лясок — Дубовый лесок, каля в. Краі

76. Дубы —
Дубы, лев. б.р. Пціч насупраць былой школы — інтэрната, з. а. у в. Дараганава

77. Дрындзікаў
— Дрындиков, х., каля в. Лука, зараз не існуе

– Дз –

78. Дзікае
балота — Дикое болото, за Прыбарам у в. Раду-цічы, не зарастае

79. Дземенка —
Деменка, былы Кулевічаў х., у р-не ўпадзення р. Ржаўка ў р. Пціч

80. Дземенскі
мост — Деменский мост, былы Кулевічаў мост праз р. Пціч на дарозе на ўр. Мяжное
з в. Слопішча

81. Дзербінкі —
Дербинки, ур. паміж садам в. Радуцічы і ўр. Крапчын

82. Дзетдом —
Детдом, мкр-н в. Дараганава, былая шк.-інт., зараз б-ца і корпус Дараганаўскай
СШ

83.
Дзетдомаўскі бераг — Детдомовский берег, лев. б. р. Пціч насупраць былога
дзіцячага дома ў в. Дараганава, з.а.

84.Дзядзебля —
Дедебля, канава ў в. Птушычы каля р. Пціч

– Ж –

85. Жоўты брод
— Желтый брод, месца ў нізіне па дарозе з в. Краі да в. Майсеевічы, дзе бралі
жоўты пясок

86. Жытнікава —
Житниково, узв. асушаная частка ўр. Мачынск

– З –

87. Забалацце —
Заболотье, нізкае месца паміж в. Каўгары, в. Халькі і в. Ульянаўка, каля канавы

88. Заброддзе —
Забродье, месца каля в. Птушычы

89. Завалле —
Завалье, лес, каля в. Краі

90. Завойня —
Завойня, выгіб р. Пціч у в. Дараганава каля дома А.Мальца

91. Завулак —
Заулок, вул. у в. Халькі

92. Загар —
Загар, поле ў в. Каўгары ад Міхадзюка Г.

93. Заградка —
Заградка, землі, якія размешчаны паміж дзвюма дарогамі на в. Слопішча з в.
Радуцічы

94. Загарадком
— Загарадком, с.г. угоддзі за ф. у в. Радуцічы

95. За дарогай
— За дорогой, ур., с.г.угоддзі за дарогай Дараганава-Крынка насупраць в.
Камарына

96. Зайцава
паляна — Зайцева поляна, палянка паміж балацянкамі ў в. Птушычы

97. За каналам
— За каналом, л.м. балоцісты, на пну ад в. Камарына

98. Залессе —
Залесье, в. Краі

99. За лугам —
За лугом, поле ў в. Краі

100. Залужжа —
Залужье, в. Краі

101. Замасточча
— Замосточье, ур. на у ад в. Мязовічы

102. Замена —
Замена, частка ўр. Сялец, што на дарозе з в. Слопішча на в. Лука

103. За мхом —
За мхом, частка ўр. Славішчы, што справа па дарозе ад в. Слопішчы на Луку

104. За новай
дарогай — За новой дорогой, землі да моста і дома Цішкевіч у в. Каўгары

105. Зарэчча —
Заречье, поле паміж в. Дараганава і в. Радуцічы

106. За садамі
— За садами, л.м.на з ад в. Камарына

107. Заўманаў —
Залманов, х. за Лашыцкім х. у Дараганаве, зараз не існуе

108. Земшчына —
Земщина, ур. на лев. б. р. Пціч перад упадзеннем р. Ржаўкі ў р. Пціч, калісьці
там жыў служылы пана Дарагана — Земскі, ад таго і пайшла назва — Земшчына

109. Зімнік —
Зимник, месца каля в. Востраў па дарозе з в. Краі

– I –

110. Іванішын
гай — Иванишина роща, Краяўскі лес

111. Іардань —
Иордань, руч. каля р. Пціч у былым санаторыі каля былой часоўні, “прорубь” (в
русском — иордань)

112. Іжары
(Выжары) — Ижоры, ур., с.г. угоддзі на у ад в. Камарына

(Працяг будзе)

Спіс
скарачэнняў, умоўных абазначэнняў, сімвалаў: апт. — аптэка; б — бераг; бал. —
балота; б-ка — бібліятэка; бр.м. — брацкая магіла; БРЖ — буйная рагатая жывёла;
б-ца — бальніца; в — вёска; ВАВ — Вялікая Айчынная вайна; вул. — вуліца; г —
год; гг — гады; д — дом; дар. — дарога; дв. — двор; дз/с — дзіцячы садок; ж —
жыхары; з — захад; з.а. — зона адпачынку; км — кіламетр; к-с — калгас; лев. б.
— левы бераг; л.м. — лясны масіў; лясн. — лясніцтва; маг. — магазін; мкр-н. —
мікрараён; п/а — паштовае аддзяленне; пас. — пасёлак; пд — поўдзень; пдз —
паўднёвы захад; пду — паўднёвы ўсход; пн — поўнач; пнз — паўночны захад; пну —
паўночны ўсход; пр. — правы; р. — рака; р-н — раён; руч. — ручай; сасн. —
сасновы; с.г. — сельскагаспадарчы; с/с — сельскі савет; ст. — стагоддзе; СШ —
сярэдняя школа; ур. — урочышча; уч. — участак; ф — ферма; х — хутар; чыг. —
чыгунка; чыг. ст. — чыгуначная станцыя

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем