Пыталіся — адказваем

— Чаму
райцэнтр дрэнна асвятляецца? Позна ўвечары вяртаюся з работы і цяжка дабрацца
дадому, бо на вуліцы Iнтэрнацыянальнай — цемра…

Дырэктар ДУКВП
«Райсэрвіс» Аляксандр Маслаў:

— Стандарт
выконваецца: 80% вуліц асвятляецца. Наконт названай вуліцы магу сказаць, што
яна мае добрае асвятленне. Нашы работнікі ўсталёўваюць на многіх вуліцах
энергазберагальныя ліхтары, якія даюць не меншае святло, чым звычайныя; абсталяванне,
што адслужыла свой час, своечасова замяняецца. I наогул, асвятленне за апошняе
дзесяцігоддзе ніколькі не пагоршылася.

Можа, чытач
гуляе па гораду пасля 12 гадзін ночы? У гэты час святло сапраўды не гарыць, што
робіцца па рашэнні райвыканкама ў мэтах эканоміі электраэнергіі.

— Падвал дома
№ 6, які размешчаны на вуліцы Кірава, рэгулярна затапляецца, і на кухні стаіць
нясцерпны пах…

Галоўны
інжынер ДУКВП «Водаканал» Дзмітрый Кулакоўскі:

— Дадзены дом
знаходзіцца на пастаянным кантролі. Сантэхнікі бываюць там штодзённа, пры
неабходнасці прачышчаюць каналізацыйную сістэму. Жыхарам жа трэба быць больш
уважлівымі, не засмечваць трубы бытавымі адходамі.

* * *

Часта надаецца
чуць нараканні на тое, што машыны, якія сталі цяпер неад’емнай часткай двароў,
ставяцца не на спецыяльна прызначаныя месцы, а на газоны, тратуары ці ля пад’ездаў,
блакіруючы падходы да дзвярэй. Як вынік, не заўсёды могуць дабрацца да хворых
медыкі з «хуткай дапамогі», камунальнікі — за-браць кантэйнеры са
смеццем і г.д.

Як паведамілі
ў ДАI, да безадказных вадзіцеляў пры выяўленні дзеянняў, што пярэчаць правілам
дарожнага руху — сюды адносіцца і стаянка транс-партнага сродка ў неналежным
месцы — прымяняюцца штрафныя санкцыі (1-2 базавыя велічыні), але, на жаль,
жыльцы дамоў вельмі рэдка паведамляюць пра падобныя парушэнні ў райаддзел.

А вось
меркаванне дырэктара ДУКВП «Райсэрвіс» Аляксандра Маслава:

— У апошняе
дзесяцігоддзе колькасць транспартных сродкаў у гора-дзе павялічылася дзесьці
разоў у дзесяць, але чамусьці недастаткова развілася культура вадзіцеляў:
кідаюць аўтамабіль абы-дзе. У некаторых суседніх райцэнтрах, напрыклад, Мар’інай
Горцы, такога не назіраецца. А між тым у нас ёсць абсталяваныя аўтастаянкі.
Эканомячы на аплаце, вадзіцелі часта раніцай не знаходзяць на месцы колаў ці
іншых дэталяў. Але за тыя грошы, што прыйдзецца патраціць на ўстанаўленне тых
жа колаў, можна пажыццёва карыстацца платнай стаянкай і спаць спакойна…

Пыталіся — адказваем

Зараз у СМI час ад часу праходзіць інфармацыя аб
афрыканскай чуме свіней. Хоць яе на тэрыторыі нашай краіны няма, але хочацца
ведаць, што гэта за хвароба? Ці пагражае гэтая інфекцыя чалавеку?

А.Налівайка, Асіповічы.

Адказвае Ганна Алёхна, галоўны ветэрынарны ўрач
раёна:

— Афрыканская чума свіней — вельмі небяспечнае
віруснае захворванне хатніх і дзікіх свіней, якое характарызуецца хуткім
распаўсюджваннем, амаль 100-працэнтнай смяротнасцю за-хварэўшай жывёлы. У
хворых свіней падымаецца тэмпература да 40,5-42°С. Адзначаюцца задышка, кашаль,
бываюць парэзы і паралічы задніх ног, таксама можа пачацца панос з крывёю.

Якія можна прымаць прафілактычныя меры?
Утрымліваць пагалоўе у закрытых памяшканнях, не дапускаць свабоднага выгулу
свіней. Падвяргаць абавязковай тэрмічнай апрацоўцы харчовыя адыходы і корм
перад скормліваннем. Не завозіць свіней без узгаднення з ветслужбай раёна з
іншых тэрыторый. Пажадана не дапускаць наведвання асабістай падсобнай
гаспадаркі пабочнымі асобамі.

Што тычыцца людзей, то чалавек гэтай хваробай
заразіцца не можа, але бывае пераносчыкам узбуджальнікаў інфекцыі.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем