Важнае звяно ў гарачую пару

Важнае звяно ў гарачую пару

На зернетаках зараз усе сілы накіраваны на перапрацоўку збожжа: ачыстку, сушку, сарціроўку і іншае. У філіяле тры зярнетакі: у Каменічах, Ліпені і Вязаўніцы. У апошнім пагутарылі з загадчыкам склада і па сумяшчэнні загадчыкам тока Людмілай Громавай.

— Праца вельмі падабаецца, — расказвае Людміла Браніславаўна. — Падчас уборачнай цікава ведаць, колькі збожжа намалоцяць, колькі пакладуць у склады. Адчуваецца спартыўны дух, а яшчэ тое, што знаходзішся ў цэнтры важнай падзеі — хлебанарыхтоўкі. На раніцу серады наш ток перапрацаваў 5 577 тон зерня. Штосьці пойдзе на насенне, штосьці — на корм жывёле. Працуем кругласутачна. Зараз галоўнае — прасушыць зерне. Калі вадзіцелі прывозяць з палёў ураджай, мы не толькі ўзважваем яго, але яшчэ вымяраем узровень вільготнасці. Гэта найбольш важны паказчык якасці, бо ад яго залежыць захаванне зерня і працэс перапрацоўкі ў муку ці крупу. Таму і сушым да патрабуемых 18-14 працэнтаў. За дзень да нас паступае ад трохсот да пяцісот тон ураджаю, перапрацоўваем мы ў сярэднім 200 тон за суткі. Працуюць 24 чалавекі — гэта не пастаянны штат, бо ў такія напружаныя дні дапамагаюць работнікам зернятока дзесяць школьнікаў і пяць чалавек з Бабруйска. Прыязджаюць ужо не першы год, таму справу сваю ведаюць добра і працуюць сумленна.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость