Ураджайныя палі

Ураджайныя палі

Штогод філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына” дасягае найлепшых вынікаў у раёне.

Уборка збожжа і зернебабовых яшчэ не скончылася, але ўжо можна ўпэўнена сказаць, што гэты год больш ураджайны. Што паспрыяла? Па словах галоўнага агранома Рамана Давідовіча, вялікую ролю сыграла з’яднанасць калектыву. Шырокамаштабная якасная работа была праведзена падчас перадпасяўной падрыхтоўкі глебы і ўнясення неабходнай колькасці ўгнаенняў і мінеральных удабрэнняў. Акрамя сваіх, былі задзейнічаны спецыялісты з іншых гаспадарак. Да таго ж строга выконваліся ўсе аспекты тэхналогіі вырошчвання культур.

Сёлета 2 263 гектары ніў сельгаспрадпрыемства былі засеяны збожжам і зернебабовымі. У выніку хлебнымі здабыткамі на 19 жніўня ў 34 цэнтнеры з гектара ў прадпрыемстве задаволены, але, па словах Рамана Андрэевіча, напрыканцы ўборачнай будзе ўсе 41. Пакуль выніковая зводка з палёў збожжа і зернебабовых філіяла выглядае наступным чынам: у агульным намалочана 8 408 тон зерня. Поле каля вёскі Брыцалавічы, засеянае аўсом, было самым ураджайным. І культура з 55 гектараў дала найбольшы паказчык — 73,3 цэнтнера з гактара. Іншыя азімыя займалі большую плошчу: пшаніца — 436 га з сярэдняй ураджайнасцю 34,3 цэнтнера з гектара, трыцікале — 535 га (36,1 ц/га), жыта — 644 га (34,2 ц/га), ячмень —                       350 га (55,1 ц/га), зернебабовыя —  243 га (43,2 ц/га). Акрамя задзейнічаных          12 камбайнаў і 5 машын сваёй гаспадаркі, выклікалі на дапамогу калег і тэхніку з іншых прадпрыемстваў. Зладжана спрацавалі, таму і паказчыкі атрымаліся добрыя.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость