Жыццё пражыць — не поле перайсці

Жыццё пражыць — не поле перайсці

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Непрадказальны лёс у самым пачатку жыццёвага шляху закінуў хлопчыка з невялічкай вёскі Мязовічы ў Германію, дзе ён стаў прымусовым рабочым на невялікім прадпрыемстве па вытворчасці цэглы.

Мікалай Балоцька ў васьмігадовым узросце спазнаў, што такое вайна. Фашысты наведваліся ў яго родную вёску нярэдка, не даючы магчымасці мірным жыхарам спакойна жыць. Адбіралі жывёлу і ежу, пужалі расправай за садзейнічанне партызанам. А аднойчы загналі ў гумно, каб спаліць. Хлопчык не зразумеў, чаму, але пасля прыезду каменданта дзверы ў пабудове адчыніліся, і палонныя апынуліся на вуліцы. Потым іх пагналі ў райцэнтр. А далей — грузавы вагон і шлях на захад.

Разам з бацькамі, дзвюма старэйшымі сястрычкамі і яшчэ паўтара дзясяткам чалавек трапілі на цагляны завод у горадзе Анклам, дзе побач з беларусамі працавалі вязні з Францыі. Даводзілася цэлымі днямі капаць гліну, грузіць яе на воз і на коннай цязе везці па вузкакалейцы. Работа сапраўды катаржная, асабліва для дзіцяці, якому ледзьве пераваліла за 10 гадоў.

Жылі на гарышчы гаража, а дзясятай гадзіне вечара парабкаў заганялі ў іх камору і зачынялі да рання. Кармілі адпаведна.

І цяпер памятае Мікалай Маркавіч той дзень, калі іх вызвалілі савецкія салдаты, якія прыехалі на трафейных веласіпедах. Сёстры засталіся працаваць на кухні пры ваеннай часці, а хлопчык з матуляй вярнуліся дадому.

Хата Балоцькаў уцалела, але ўвесь няхітры скарб быў расцягнуты паліцаямі. Людзі, якія вярталіся з фронту і няволі, ішлі працаваць у калгас, што аднавіў сваю дзейнасць. Было вельмі няпроста.

Міколу толькі чатыры гады давялося павучыцца ў школе. А потым тата сказаў: “Хопіць навукі, трэба працаваць”. І хлопец стаў касіць, араць, даглядаў цялят, падвозіў і раздаваў ім корм.

У суседняй вёсцы Канцы малады калгаснік прыгледзеў сабе дзяўчыну, да якой з цягам часу і перабраўся. Марыя даглядала авечак на ферме. Маладая пара стварыла сям’ю. Выгадавалі пяцёра дзяцей. А некалькі гадоў таму Мікалай Маркавіч аўдавеў. Дзеці і ўнукі стараюцца падтрымліваць яго. Прыязджаюць, дапамагаюць. Высадзілі кветкі для настрою і нават калодзеж размалявалі ў яркія колеры.

Сустрэлі ветэрана працы на двары, які ён па-гаспадарску  аглядаў. Лагоднае жнівеньскае надвор’е стварае добры настрой, але памяць не-не ды і вяртае на тры чвэрці веку назад, туды, дзе дзецям давялося зведаць нялёгкі цяжар акупацыі.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем