Коратка

Коратка

У Ялізаўскім сельсавеце за 7 месяцаў бягучага года зарэгістравана 10 шлюбаў. За гэты ж час нарадзілася 11 дзяцей. Колькасць насельніцтва за студзень-ліпень павялічылася на 18 і склала 2 549 чалавек. Для параўнання: за ўвесь папярэдні год у пасёлку з’явілася 15 нованароджаных. Летась налічвалася 31 мнагадзетная сям’я, сёлета іх стала на дзве больш. Найбольшую сярод пасялкоўцаў колькасць хлопчыкаў і дзяўчынак — васьмёра — нарадзіла і выхоўвае Алена Галавенская.

У горадзе працуе 4 аддзяленні банка, паведамілі ў цэнтры банкаўскіх паслуг № 722 філіяла № 703 ААТ “ААБ Беларусбанк”. У сельскіх населеных пунктах іх 7: у Свіслачы, Лапічах, Ліпені, Ялізаве, Ручаі, Татарцы і Дараганаве. Да паслуг кліентаў — 12 банкаматаў і 14 інфакіёскаў, прычым на раёне іх наяўнасцю можа пахваліцца толькі рабочы пасёлак Ялізава.

20 аптэк функцыянуе ў раёне. Палова з іх прыватныя і знаходзяцца толькі ў межах горада. А з 10 аптэк Магілёўскага РУП “Фармацыя” ў Асіповічах працуе 6, астатнія чатыры знахо-дзяцца ў вёсках Свіслач, Дараганава, Лапічы і рабочым пасёлку Ялізава. У горадзе з дзяржаўных аптэк без выхадных працуе толькі № 109. Наведацца за лекамі ў суботу можна яшчэ і ў № 80. На раёне ж аптэкі закрыты толькі ў нядзелю.

Віртуальная выстава “Падарожжа на Валаам” праходзіць у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Пазнаёміцца з яе экспазіцыяй можна па 6 верасня.

Рыбгас “Свіслач” за чэрвень і ліпень на тэрыторыі раёна рэалізаваў 5 тон карпа.

“Я вырас тут, і край мне гэты дораг” — тэма першага ў 2020/2021 навучальным годзе ўрока, які пройдзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Последние новости

Происшествия

Жительницу Осиповичей будут судить за убийство матери с особой жестокостью

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Мошенничество. Жители Осиповичей уже попались на эту уловку и лишились крупных сумм

27 мая 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе разрешили купание только на одном пляже

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Сергей Кучегура из Осиповичей обучил вождению более двух тысяч курсантов

27 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Информация о способах преодоления и лечения табачной зависимости и организациях, осуществляющих такое лечение

27 мая 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем