Працяг тэмы Страдывары з Дараганава (Асіповіцкі раён)
Расказ
дырэктара комплексна-краязнаўчага музея Дараганаўскай СШ Жанны Каралені, у якім
былі сістэматызаваны фрагментарныя звесткі аб старажытнай скрыпцы, што
захавалася ў аднаго з землякоў (“Страдывары з Дараганава” — “Асіповіцкі край” № 90 ад 2.11. 2012 г.) не
пакінуў абыякавымі чытачоў “раёнкі”. Больш таго: дзякуючы публікацыі ўдалося
ўстанавіць сувязь з нашчадкамі героя матэрыялу — Уладзіміра Яўменавіча
Загароўскага.
Высветлілася,
што некаторыя з іх, у тым ліку і старэйшая ў родзе — Еўдакія Загароўская
(нявестка У.Я.Загароўскага), усё ж жывуць у Асіповічах.
Еўдакія
Уладзіміраўна пацвердзіла існаванне таямнічага інструмента і крыху ўдакладніла
агучаныя ў матэрыяле звесткі.
Уласнымі вачыма
скрыпку яна не бачыла, а Загароўскі пра яе не расказваў: як толькі размова
заходзіла пра страчаную каштоўнасць, адразу пачынаў плакаць. Прынамсі, па
словах сведкі, “страдывары” быў аддадзены не зусім добраахвотна — хутчэй быў
канфіскаваны на карысць дзяржавы і, натуральна, не дзеля размяшчэння ў школьным
музеі.
Уладзімір
Яўменавіч працягваў займацца музыкай усё жыццё. Iграў на скрыпцы і цымбалах,
прычым настолькі ўмела і таленавіта, што неяк быў запрошаны да ўдзелу ў
выступленні сама-дзейных беларускіх ар-тыстаў у Маскве.
Адна са скрыпак
Загароўскага захавалася да гэтага часу, і на сямейным савеце нашчадкі
таленавітага музыкі-самавучкі вырашылі перадаць інструмент у фонд
Дараганаўскага краязнаўчага музея.
Што ж, фактаў,
аба-піраючыся на якія можна весці пошук знікшай скрыпкі, стала крыху болей.
Будзем лічыць гэта добрым знакам!