Падзяліцца вопытам? Абавязкова!

Падзяліцца вопытам? Абавязкова!

У канцы мінулага тыдня на Асіповіччыне прайшоў выязны рэспубліканскі семінар-вучоба “Дзень аховы працы на базе прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бабруйскага і Асіповіцкага раёнаў Магілёўскай вобласці”

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Удзельнікаў мерапрыемства — а гэта былі прадстаўнікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны краіны, Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, дзяржаўных аб’яднанняў “Жыллёва-камунальная гаспадарка”, старшыні і тэхнічныя інспектары працы абласных камітэтаў прафсаюза, Мінскага гарадскога камітэта прафсаюза і іншыя — асіпаўчане сустрэлі на Алеі Герояў. Па традыцыі паднеслі гасцям хлеб-соль, а народны калектыў “Люлечка” вітаў песнямі.

 

 

 

 

 

Госці аддалі даніну памяці героям вайны і працы Асіповіччыны і пазнаёміліся з работамі па добраўпарадкаванні, якія былі праведзены ў гарадскім парку. У прыватнасці, многіх зацікавіла тэхналогія ўкладкі тратуарнай пліткі вытворчасці філіяла “АЗЖБК” ААТ “Дарбудмантажтрэст”. Дырэктар УКП ЖКГ Дзмітрый Кулакоўскі і яго намеснік Сяргей Салавей адказалі на пытанні, якія ўзніклі ў працэсе знаёмства з работай асіповіцкіх камунальнікаў. Было адзначана, што ў рамках падрыхтоўкі да абласнога свята “Дажынкі” праведзены бягучы рамонт пяці дзясяткаў дамоў, яшчэ ў дваццаці запланаваны капітальны рамонт, 17 з іх ужо адрамантаваны. Праводзіцца замена дарожнага пакрыцця, тратуараў, многа ўвагі надзяляецца стварэнню безбар’ернага асяроддзя. Ва УКП ЖКГ створаны ўсе адпаведныя аддзелы, ёсць рабочыя розных спецыяльнасцей, якія адначасова асвойваюць сумежныя прафесіі, што вельмі зручна. Напрыклад, зараз вельмі запатрабаваны дарожныя рабочыя.

Пасля экскурсіі па горадзе ўдзельнікі семінара накіраваліся ў райвыканкам, дзе адбылося пленарнае пасяджэнне, на якім разглядаліся пытанні захавання аховы працы і прамысловай бяспекі ў арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем