Гісторыя аднаго здымка.

Гісторыя аднаго здымка.

Прыемна, калі чытачы адгукаюцца на газетныя публікацыі і дапамагаюць рабіць выданне больш цікавым, насычаным і  змястоўным. Выклікаюць павагу землякі, якія неабыякава ставяцца да гісторыі краіны, роднага краю, свайго роду. Ведаць радавод, апавядаць сямейныя легенды, з гонарам расказваць пра знакамітых родзічаў. Ці не гэта самае галоўнае для кожнага з нас, каб захаваць спадчыну, перадаваць яе з пакалення ў пакаленне?!

Менавіта з такім падыходам адносяцца да сваіх каранёў і нашчадкі Ядзвігі і Станіславы Кашлач, здымак якіх быў апублікаваны ў “АК” (№ 53 ад 10.07.2020 г.).

У рэдакцыю звярнулася асіпаўчанка Тамара Ланеўская, якая паведаміла, што маці пакойнага мужа была роднай сястрой Кашлачоў. Звалі яе Каралінай, жыла і працавала прадаўцом у Ліпені. Наогул жа ўсіх дзяцей у сям’і налічвалася дзесяцера. Сямёра нарадзіліся ад першага шлюбу і мелі прозвішча Матусевіч. Трое старэйшых братоў загінулі ў першую сусветную вайну. Затым ішлі  Ядзвіга, Кацярына, Марыя і Канстанціна. Трое апошніх — Стані-слава, Караліна і Эдуард — з’явіліся на свет пасля таго, як іх маці шляхцянка Ізабела Віктараўна Матусевіч (у дзявоцтве Лягуцкая) выйшла замуж за былога батрака Яна Стэфанавіча Кашлача, які да рэвалюцыі прыслужваў сям’і. А жылі Матусевічы-Кашлачы ва ўрочышчы Лісічкі, што размяшчалася непадалёк ад цяперашняй Яноўкі. У гады Вялікай Айчыннай вайны маёнтак быў разбураны, і сям’ і прыйшлося жыць у зямлянках. Пасля асталяваліся ў Пасеках. Таксама Тамара Іванаўна назвала больш дакладны перыяд, у які была зроблена фатаграфія, змешчаная на тэматычнай старонцы “Скарбніца”: ён адпавядае прыблізна пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Па левы бок — Станіслава, па правы — Ядзвіга. Першая нарадзілася прыкладна ў 1920 годзе і пражыла доўгае жыццё. Да вайны, верагодна, вучылася ў Бабруйску на настаўніцу. Дарэчы, гэтая дэталь і дае адказ на пытанне аб галаўных павязках, якія як элемент адзення не былі характэрны жыхарам Асіповіччыны. Падчас ліхалецця партызаніла. Пасля вызвалення выйшла замуж і некаторы час жыла ва Усціжы, затым пераехала разам з мужам на яго радзіму ў Краснадарскі край. Памерла ў 2009 годзе. Пра Ядзвігу звесткі адсутнічаюць. Сама Ізабела памерла ў 1943 годзе і пахавана ў Градзянцы. Ян Кашлач пакінуў гэты свет на 5 гадоў пазней і спачывае на могілках у Ліпені.

Удалося звязацца з унучкай Ізабелы Ідай Вікенцьеўнай Вададохавай, якая жыве ў Магілёве. Яна дачка Марыі Матусевіч. Некаторы час разам з мужам працавалі ў Ліпенскай школе настаўнікамі. Добра памятаюць былых калег, у тым ліку дырэктара і завуча Анатоля Кернажыцкага і Дзмітрыя Бродскага. Успаміны пра бабулю — добрыя, трапяткія. Яна клапацілася пра сялян, давала ім прытулак, забяспечвала харчамі. Як найкаштоўнейшы скарб захоўвае і партрэт бабулі.

Цікавым аказалася знаёмства і з Наталляй Сушко, якая дасканала займаецца вывучэннем радаводу. Яна дваюрадная ўнучка Яна Кашлача. З дапамогай апублікаванай фатаграфіі адчынілася яшчэ адна нязведаная старонка: цяпер у дадатак да архіўных звестак пра Ізабелу ёсць яшчэ і здымак, які, па словах Наталлі, публікаваўся ў выданнях пра беларускія нацыянальныя строі, але без абазначэння імён.

Станіслава Сеіна (Кашлач). Пачатак 1960-х гадоў.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость