свята Гарбуза

Днямі
ў аграгарадку Вяззе ў рамках рэспубліканскага аглядуконкурсу на лепшую арганізацыю работы клубных устаноў аграгарадкоў «Клуб года” з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Шаўлюгі прайшло свята Гарбуза пад дэвізам «Вяззеўскі
край —
гарбузяны рай”.

На
суд аўтарытэтнага журы была прадстаўлена тэатралізаваная праграма, а галоўным героем усяго дзейства, безумоўна, быў Гарбуз. На ім акцэнтавалі ўвагу і гаспадары падворкаў, якія размясціліся на прыклубнай тэрыторыі. Кожны з іх спрабаваў данесці да гасцей незвычайны гарбузовы каларыт, стварыўшы з вырашчанага ўраджаю розныя цікавыя кампазіцыі. Дарэчы, жадаючыя маглі аддаць перавагу той, якая, на іх погляд, найбольш спадабалася, і сваё рашэнне пацвердзіць своеасаблівай фішкай, што прымацоўвалася да выбранай скульптуры. Гэта ў наступным паслужыла падставай для вызначэння пераможцы ў такім конкурсе. Як даведаліся пазней, ім стала кампазіцыя «Гарбуз едзе ў Вяззе”, прадстаўленая Пратасевіцкім Домам культуры. На свяце спаборнічалі паміж сабой і самыя вялікія гарбузы. У гэтай намінацыі ўзнагароду атрымалі жыхары Вяззя Лідзія і Юрый Жырнікавы. А самы смачны гарбуз прыгатавала Людміла Праташчык.

Свята не свята, калі на ім не гучыць добрая песня ды не просяцца ногі ў скокі. Пад гукі гармонікаў кожны меў магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці. А колькі прыпевак ды розных жартаў гучала
пра гарбуз!

Пасля
вулічнага прадстаўлення ўрачыстасць мела працяг у Доме культуры. Да прысутных звярнуўся старшыня мясцовага сельсавета Іван Вярыга, які
павіншаваў усіх з новым для аграгарадка святам. «Гэта своеасаблівае падвядзенне вынікаў вясенневосеньскіх турботных дзён,
сказаў ён. Кожны
вясковец не толькі клапаціўся пра ўраджай, але і ўпрыгожваў падворак,
займаўся іншай карыснай справай, каб жыццё на вёсцы было лепшым”.

У гэты вечар з яго рук атрымлівалі падарункі тыя вяззеўцы, якія былі лепшымі па многіх накірунках. Так, Марыя і Мікалай Ахрэменкі адзначаны як самыя дбайныя і акуратныя гаспадары. На сцэну падымаліся і сем’і іншых сталых і маладых паважаных сяльчан. Сярод іх Іван і Валянціна Буракі, пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага сямейнага праекту «Уладар сяла-2011” Васілій і Наталля Хомічы з дачушкамі Златай і Рымай, уладальніца ордэна Маці Лілія Багачова з мужам Уладзімірам, якія выхавалі пяцёра родных дзяцей, а зараз аддаюць цяпло сваіх сэрцаў траім прыёмным. У сям’і Вольгі і Алега Салаўёвых гадуецца дзяўчынка Аляксандра, якой нададзены статус «Дзіця Міра”. У іх адрас гучалі добрыя словы і песні ў выкананні народных ансамбляў народнай песні «Сваякіз Карытнага і «Сузор’е” з Пратасевіч. Парадавалі гледачоў і ўдзельнікі харэаграфічнага ансамбля «Крынічка” з дзіцячай школы мастацтваў 1. Тон жа ўсяму задавалі гаспадары канцэртнай пляцоўкісамадзейныя артысты з ансамбля «Вязанка” і ўзорны дзіцячы клуб «Хваля”. У творчай скарбонцы гэтых калектываў не адна ўзнагарода — даказалі сваё майстэрства яны і цяпер: кожны нумар суправаджаўся гарачымі
апладысментамі.

Па
настроі залы было бачна, што зладжанае новае свята спадабалася гледачам, якія атрымалі магутны зарад бадзёрасці і станоўчай энергетыкі. Думаецца, што ў наступны раз яно пройдзе яшчэ з большым імпэтам, а гаспадароўудзельнікаў, на прысядзібных участках якіх будуць грэць пад сонцам бакі залатапузыя гарбузы, павялічыцца.

Безумоўна,
хочацца, каб Вяззеўскі сельскі Дом культуры стаў лепшым «Клубам года”,
але галоўнае не гэта, а той працэс
па адраджэнні беларускай народнай культуры, які не адзін год вядзецца работнікамі ўстановы пад кіраўніцтвам Мікалая Забаўскага.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем