Расслабляцца не час.

Агляд вынікаў жніва за мінулы тыдзень

Алена Суета.

e.sueta@gzt-akray.by

Кожны дзень працаўнікоў-аграрыяў праходзіць у полі: пакуль сонца грэе каласы, трэба сабраць увесь ураджай. Па стане на ўчарашнюю раніцу камбайны пабывалі на 4769 засеяных збожжам гектарах, гэта складае 59% да плана. У агульным намалочана 14 927 тон збожжа, сярэднераённая ўраджайнасць — 31,3 цэнтнера з гектара.

77,8% сваіх ніў убрала ААТ “Авангард-Ніва”, што сёння з’яўляецца лепшым паказчыкам у раёне. Не адстае і ААТ “ЖорнаўкаАГРА”: тут ужо ўбрана 60,3% збожжавых палёў.

Сярэдняя ўраджайнасць па-ранейшаму самая высокая ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 35,4 ц/га. Адразу за ім у лідарах ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — 34 ц/га.

Першым у раёне дасягнуў тысячны рубеж па перавозцы зерня і рапсу вадзіцель ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Аляксандр Пятрэнка. Ужо пяты год ён працуе ў сельгаспрадпрыемстве на адзнаку “выдатна”. І 2020-ты не стаў выключэннем. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Святлана Сідарэнка павіншавала працаўніка з высокімі вынікамі — ім перавезена ўжо 1 404,9 тоны збожжа і рапсу, і ўручыла Па- дзячны ліст. Ёсць вадзіцелі-тысячнікі і ў другіх сельгаспрадпрыемствах. Сяргей Вікторчык (філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”) на аўтамабілі МАЗ-555 перавёз 1481,5 тоны збожжа і рапсу; Мікалай Кайко (ААТ “ЖорнаўкаАГРА”) на аўтамабілі МАЗ-555 — 1 250,7 тоны; Аляксандр Данілаў (ААТ “Авангард-Ніва”) на аўтамабілі МАЗ-555 — 1 018 тон.

Последние новости

Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Где купить свежие фрукты и овощи в Осиповичах: павильон на привокзальной площади

26 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем