Адным маршрутам са старшынёй

Калгасны
дзень, нават восеньскі, вельмі шматгранны. І ўключае ён у сябе шмат розных кампанентаў, узаемасувязей, падзей вялікіх і малых. У ім ёсць усёі што натхняе, і што засмучае. Давайце ж разам
паглядзім, як гэты дзень
праходзіць, напрыклад, у СВККалгасЛапічы”, далучыўшыся да
звыклага для старшыні гаспадаркі маршруту.

Пасадка саду

Сад
уЛапічах” якраз тое, што радуе і кіраўніка Мікалая Аляшкевіча, і агранамічную службу. Ён раскінуўся ўжо на 33 з паловай гектарах. Цяпер многія
паляводы, жывёлаводы і спецыялісты займаюцца
пасадкай новых
саджанцаў позніх гатункаў, якія закуплены ў чавускім гадавальніку ААТДусен”. Каб павялічыць плошчу на запланаваныя  4 гектары,
трэба пасадзіць 2.700 маладых яблынек. Зразумела, гэта немалы аб’ём работы: для кожнага дрэўца трэба не толькі выкапаць ямку, але і падрыхтаваць апору, каб надзейна яго замацаваць. Правільны догляд за садам, які арганізавалі галоўны аграном Кацярына Максімюк і аграномсадавод Кацярына Ігнатава, дае
свой плён.

Бясспрэчна,
кошт яблыкаў увосень і вясною значна адрозніваецца. Зараз гаспадарка, спадзеючыся на перспектыву мець большую выгаду, плануе правесці рэканструкцыю пладасховішча, дзе можна будзе захоўваць      220 тон яблыкаў. Каштарыс павінен быць
зроблены ўжо да 1 снежня.

 Ну а паўтоны вітаміннай прадукцыі даставілі ў Лапіцкую СШ у якасці шэфскай дапамогі. Тым больш, што тут вучацца і дзеці калгаснікаў.

Палявыя работы

З
пэўнымі складанасцямі ідзе ўборка кукурузы на зерне, якой было пакінута 30 гектараў. Прычынапераўвільготненасць палёў, зза чаго камбайн проста грузне. Засталіся літаральна лічаныя, але, мабыць, самыя цяжкія гектары. Урадзіла ж культура добразерня дае 73 цэнтнеры на круг, што значна вышэй за агульнараённы паказчык. Кукуруза пойдзе не толькі на ўнутраныя патрэбыяеЛапічы” таксама прадаюць: з задавальненнем прадукт набывае магілёўскае
прадпрыемства “Сервалюкс” на корм птушцы.

Унясенне
арганікіяшчэ адна важная задача. Значна лепш, калі працэс выконваецца з восені. Пад яравую сяўбу тут плануецца ўнесці 10.500 тон
угнаенняў, якія ўжо
вывезены ад ферм на палі. Напрыклад, у панядзелак за дзень унеслі каля 600 тон арганікі. Асаблівая роля тут механізатара Iвана Краснаўцаваяго аўтапагрузчык мае вялікую запатрабаванасць на
гэтым відзе палявых работ.

Мехдвор і майстэрні

Пастаноўка
калгаснай тэхнікі на захаванне ўжо завершана. Мірна чакаюць свайго часу 3 зернеі 2 кормаўборачныя камбайны, выстраеныя роўнымі радамі розныя прычапныя агрэгаты. Да трактароў асобыя адносіны ім няма каліадпачываць” нават узімку: падрамантавалісяі ў дзеянне. За якаснуюзімоўку” тэхнікі адказвае загадчык майстэрняў Пётр Саламыкін. Ёсць усе падставы меркаваць, што і ззакансерваванай” тэхнікай, і з арганізацыяй работы майстэрні праблем не будзе.

Фермы новая і старыя

Адно
з надзённых пытанняў ва ўсіх гаспадаркахбудаўніцтва ферм. Не выключэнне і СВККалгасЛапічы”, дзе ўжо ўзведзены каркас памяшкання, набыты ўсе неабходныя матэрыялы для даху. Як толькі будзе адкрыта крэдытная лінія, работы зноў набяруць патрэбныя абароты. Ёсць у наяўнасці матэрыялы і для будаўніцтва малочнага блока. Увядзення ў эксплуатацыю новай фермы ўЛапічах” чакаюць: ёсць патрэба разгружаць
памяшканні для жывёлы.

Наогул,
жывёлагадоўля ў гаспадарцырэч кантрасная. “Малочныя” справы сёлета ідуць нядрэнна: вытворчасць малака за 10 месяцаў склала 109,8% да леташніх паказчыкаў, у кастрычнікунаогул 117,9. Надой на карову з пачатку года — 4.027 кілаграмаў. Не падводзіць і вытворчасць ялавічыны. А вось са свінняміпраблема. Прычын гэтаму старшыня гаспадаркі бачыць некалькі: калгас не можа забяспечыць жывёлу якасным камбікормам зза адсутнасці неабходных сродкаў, само памяшканне свінафермы даўняе і ўстарэўшае, у ім складана падтрымліваць належны мікраклімат. Ды і надта дарагая зараз справавырошчваць свіней. Што далей?
Сітуацыя будзе вырашацца.

Гэта
толькі частка сельгасаб’ектаў, дзе за дзень бывае старшыня. А ёсць і такія, куды трэба наведацца некалькі разоў. I розніцы восеньская
пара ці вясновая, вялікай няма — сельгаспрадпрыемства заўсёды
патрабуе пільнай увагі кіраўніка. I Мікалай Аляшкевіч аддае яе дастаткова, аб чым і сведчаць агульныя вынікі работы
гаспадаркі.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем