Новых здабыткаў, асіпаўчане!

Звычайна
напярэдадні прафесійнага свята працаўнікі розных галін народнай гаспадаркі падводзяць вынікі сваёй дзейнасці і называюць прозвішчы
тых, хто ўнёс асаблівы ўклад у агульную скарбонку. І свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасціне выключэнне. Сімвалічна, што яно адзначаецца ў другой палове лістапада: ураджай
убраны і ўпарадкаваны — можна падводзіць рысу.

Слова
намесніку
старшыні райвыканкама, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і
харчавання Міхаілу Покладу:

Лёгкім
гэты год для хлебаробаў не назавеш: колькі разоў сэрцы наведваў неспакой спачатку зза заліўных дажджоў, потымпа прычыне спёкі. За ўсе клопатыхваляванні нівы аддзячылі шчодра: гаспадаркамі раёна сабрана 34.339
тон зерня — 115,8% да леташніх паказчыкаў. Агульная ўраджайнасць склала
38,1 цэнтнера з гектара.

Асабліва
багатай была аддача хлебнага поля ў калгасахАвангард”, “Лапічы” і філіялеБелшынаагра” ААТБелшына”, дзе атрымана на круг па 44,2, 43,9 і 44 цэнтнеры адпаведна. Наогул сярод збожжавых лепш за ўсё ў раёне ўрадзілі авёс — 47,7 цэнтнера з гектара, ячмень — 42,7 і
пшаніца — 41,3.

Цукровыя
буракікультура на асіповіцкіх палях ужо звыклая. Сёлета накапана больш за 50 тысяч тон пры ўраджайнасці 334 цэнтнеры з гектара. І хоць гэта менш мінулагодняга, але вынік дастойны, дзяржзаказ
будзе выкананы.

Строгае захаванне ўсіх агратэхнічных прыёмаў вырошчвання
сельг
аскультур,
правядзенне кожнай палявой кампаніі ў найбольш спрыяльныя тэрміныасноўныя складаемыя ўраджайнай моцы зямлі. У нашых гаспадарках нямала механізатараў, якія прыкладаюць шмат намаганняў, каб гэты рэсурс абярнуўся важкім коласам, буйным караняплодам. У іх ліку Алег Малевіч з СВККалгасАвангард”, “белшынавец” Міхаіл Рыбакоў, Сяргей Мірановіч зЯсеня”, Сяргей Лось з “Лапічаў” і іншыя. Не было б такім паспяховым земляробства ў раёне без шматгадовай адданай працы і першага намесніка начальніка райсельгасхарчу Ганны Яцко, і кіраўніка райдзяржінспекцыі па насенняводству,
каранціну і абароне раслін Валянціны Марчанка.

Зроблены
крок наперад і ў жывёлагадоўлі. Размова ў першую чаргу ідзе аб будаўніцтве і рэканструкцыі ферм у кожнай гаспадарцы. І пакуль яны яшчэ не здадзены ў эксплуатацыю, аднак сельгаспрадпрыемствы ўжо зараз гатовы якасна ўкамплектаваць новыя комплексы: колькасць буйной рагатай жывёлы сёлета ўзрасла на 2.000 галоў.

Безумоўна, і ў жывёлагадоўлі ёсць нямала майстроў сваёй справы. Да іх трэба аднесці Любоў Сяліцкую зНовага шляху”, Таццяну Папову з філіялаБелшынаагра” ААТБелшына”, аператараў машыннага даення Таццяну Шалгун з ААТАсіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”,
Алену Гарадзецкую з “Лапіч” і многіх другіх.

Зараз
перад калектывамі ферм галоўная задачаарганізавана правесці перыяд стойлавага ўтрымання жывёлы, не дапусціць зніжэння дасягнутых
рубяжоў.

Сваімі
смачнымі і карыснымі вырабамі радуюць нашы перапрацоўшчыкі. З кожным годам асіповіцкая прадукцыя набірае ўсё большую папулярнасць,
асвойваюцца новыя рынкі збыту.
І ў
гэтымвыдатная праца вядучага інжынерамеханіка філіялаАсіповіцкі” ААТБабушкина крынка” Сяргея Сакалоўскага, апаратчыцы стэрылізацыі кансерваў Надзеі Ананка з ААТАсіповіцкі кансервавы завод”, начальніка механічнага ўчастка Асіповіцкага ВУ ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” Сяргея Сушко, начальніка аддзела па камерцыйнай рабоце Наталлі Прановіч з РДУВПАсіповіцкі хлебазавод” і дзясяткаў другіх людзей, якія робяць на прадпрыемствах.

Напярэдадні
прафесійнага
свята віншую ўсіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Моцнага вам здароўя і дабрабыту ў сем’ях. І няхай кожную вашу справу суправаджае поспех!

Последние новости

Общество

Прямая линия с заместителем начальника отдела статистики труда Главного статистического управления Могилёвской области

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июля для всех знаков зодиака

30 июля 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем