Вчера в филиале «Белшина-Агро» ОАО «Белшина» сдана в эксплуатацию новая молочнотоварная ферма в деревне Вязычин

Вчера в филиале «Белшина-Агро» ОАО «Белшина» сдана в эксплуатацию новая молочнотоварная ферма в деревне Вязычин

Сельская гаспадарка

Адна робатызаваная ферма добра, а дзве — лепей

Белшынаўцам не прывыкаць да інавацыйных тэхналогій: больш за дзесяць гадоў тут функцыянуе робатызаваная малочнатаварная ферма. Тады новаўведзенаму комплексу не было аналагаў ва ўсёй Еўропе. Зараз дойны статак гаспадаркі налічвае 2 727 га-лоў. Сярэднясутачны надой малака ад адной рагулі — 18,9 літра, гэта больш за 51 тону ў суткі. А ўчора пачала працаваць другая МТФ, таксама тэхнічна начыненая абсталяваннем фірмы “DeLaval”. На сёння тут пабудаваны тры памяшканні, а адно рэканструявана. Разлічана ўсё на 600 галоў дойнага статка і 250 рагуль сухастойных і раздою. Плануецца будоўля яшчэ трох кароўнікаў. Такім чынам на ферме будзе налічвацца  950 кароў, а ўдойнасць малака праз год-паўтара, калі ўсе сем хлявоў запоўняцца, павялічыцца амаль на 20 тон. Менавіта такія паказчыкі чакаюцца ў будучым, а ўчора тут было каля 150 рагуль. Запаўняецца ферма паступова: інакш нельга, бо трэба клапатліва прывучыць кароў да новага, напачатку даволі стрэсавага для жывёлы, віду даення. Трэба адзначыць, што ўсе каровы свае, белшынаўскія. На ферме ўжо гадуюцца 250 галоў цялушак, таму папаўняць хлявы будуць і далей сваімі сіламі.

Зараз на навабудзе дзве даільныя залы: асноўная і адкрытая раней раздойная. Адначасова могуць даіцца 36 рагуль у два рады па 18 галоў. На новым месцы, трэба спадзявацца, каровам прасторна. А гэта таксама немалаважна для добрага ўдою.

Запуск новага комплексу прадугледжвае 31 новае рабочае месца. Так, дадаткова з другіх ферм перавялі даярак, жывёлаводаў, аператараў, вартаўнікоў, падсобных рабочых.

Адкрыццё новай робатызаванай МТФ сапраўды стала новым вітком развіцця сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Дырэктар філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Леанід Гардзецкі знаёміць з МТФ намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Віталя Мілевіча, генеральнага дырэктара

ААТ “Белшына” Андрэя Бунакова, в. а. намесніка генеральнага дырэктара ААТ “Белшына” па капітальным будаўніцтве Аляксандра Бонахава і старшыню Асіповіцкага райвыканкама Канстанціна Жыгуцкага.

Алена Суета.

e.sueta@gzt-akray.by

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем