Десантники на Аллее Героев в Осиповичах

Десантники на Аллее Героев в Осиповичах

Гісторыя і сучаснасць

Напрыканцы мінулага года ветэраны 345 Гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка сабраліся ў Лапічах, каб устанавіць памятны знак там, дзе 30 снежня 1944 года была сфарміравана іх вайсковая часць. Спачатку гэта быў стралковы полк, пазней — паветрана-дэсантны. І адзін з самых баявых сярод усіх савецкіх Паветрана-дэсантных войск. Сукупны час, праведзены палком у баявых дзеяннях падчас вайны ў Афганістане, узброеных канфліктах у Грузіі і Абхазіі, — амаль 15 гадоў. Нядзіўна, што трывалае баявое братэрства аб’ядноўвае ветэранаў-парашутыстаў і праз многія гады пасля расфарміравання 345 пдп.

Тады, у Лапічах, яны выступілі з яшчэ адной прапановай: усталяваць побач з мемарыяльнай плітой мастацкую кампазіцыю, сэнсавым цэнтрам якой павінна была стаць баявая машына дэсанта.

І ў іх атрымалася! Толькі першапачатковы план быў скарэкціраваны — з улікам магчымасцей Міністэрства абароны і інтарэсаў патрыятычнага выхавання жыхароў Асіповіччыны.

2 жніўня, у 90-ю гадавіну Паветрана-дэсантных войск, каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам на асіповіцкай Алеі Герояў быў усталяваны макет баявой машыны з сімвалічным бартавым нумарам — 345. Урачыстая цырымонія з гэтай нагоды прайшла з удзелам кіраўнікоў райсавета дэпутатаў Сяргея Сувеева, райсавета ветэранаў Міхаіла Слесарэнкі і райарганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Юрыя Корбана, прадстаўніка ветэранскай арганізацыі 345 пдп Яўгенія Дабратворскага.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем