Раньше и сейчас. Осиповичи

Раньше и сейчас. Осиповичи

Раней і зараз

Чарняхоўка і яе наваколле

У 2011 годзе тэрыторыя мікрараёна вуліцы Чарняхоўскага знаходзілася ў стане, які дазваляў карыстацца ёй у інтарэсах умацавання нацыянальнай абароны. Гэты кавалак гарадской зямлі ляжыць побач з ангарамі 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады, і арганізаваць выезд пускавых установак «Смерч» для непрацяглых палявых заняткаў сюды значна прасцей, чым на палігон «Асіповіцкі». Да таго ж эканомія мотарэсурсу: у той перыяд яго вайскоўцы імкнуліся расходаваць мінімальна, бо запчастак не хапала, і тэхніка, што засталася яшчэ ад Савецкай арміі, патрабавала вялікай увагі да свайго стану.

Сёння дыслакаваныя ў Асіповічах РСЗА “Смерч” дагледжаны так дыхтоўна, што нібы ўчора сышлі з канвеера. Толькі яны ўжо не галоўная сіла беларускай рэактыўнай артылерыі. Гэты пачэсны тытул мае РСЗА “Паланез” .

А “Чарняхоўка” — самы перспектыўны раён гарадской забудовы. За мінулае дзесяцігоддзе яна змянілася непазнавальна, і перамены яшчэ не скончаны. Тут будуецца жыллё, даводзяцца да неабходных эксплуатацыйных кандыцый праезныя часткі вуліц, развіваецца інфраструктура.

Дарэчы, аб апошняй. Калі працягнуць панараму ўправа — убачым ФАК “Жамчужына”, а азірнуўшыся назад — вуліцу Юбілейную і размешчаную на ёй аўтазаправачную станцыю. Хто з чытачоў памятае, у якім годзе быў пабудаваны першы, пашырана другая і мадэрнізавана трэцяя?

Дакладныя даты называць не будзем, іх знайсці нескладана самастойна, калі пашукаць у зададзеным прамежку часу — 2011-2020 гады. Падвох жа пытання ў іншым: чалавек настолькі хутка прывыкае да добрага, што ўпэўнены: так было заўсёды.

 

Последние новости

Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость