В Осиповичском районе продолжается уборка зерна

В Осиповичском районе продолжается уборка зерна

Ураджай-2020

Жнівеньскі настрой

Жніво ў раёне якраз у самым разгары. Надвор’е стаіць добрае, таму камбайнеры стараюцца на поўную моц. 31%, а ў гектарах гэта 2 538 — такі паказчык па колькасці зжатых ніў дасягнуты асіповіцкімі аграрыямі па стане на ўчарашнюю раніцу. У агульным намалочана 7 957 тон збожжа, сярэднераённая ўраджайнасць — 31,4 цэнтнера з гектара.

Па сярэдняй ураджайнасці па раёне лідзіруе філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 37,8 ц/га. На другім месцы ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — 36,8 ц/га. Па ўбранай плошчы ў ліку першых значацца ААТ “Авангард-Ніва” і “Ясень-АГРА” — 48,6% і 39,9% адпаведна.

756 гектараў сваіх палёў ужо ўбралі камбайнеры ААТ “Авангард-Ніва”. Зараз на збожжавых надзелах сельгас-прадпрыемства працуе 5 экіпажаў. Уборка тут распачалася  17 ліпеня, а на ўчарашнюю раніцу ўжо намалацілі 2 109 тон. Андрэй Юшкевіч працуе ў гаспадарцы з 2014 года, а ўдзель-нічае ва ўборачнай кампаніі толькі другі сезон. Але з памочнікам Аляксеем Уласікам, для якога гэта першая ўборачная, маюць лепшыя пазчыкі — 463 тоны. І нездарма, бо або-два лічаць, што здабываць хлеб трэба ў тэрмін, каб не згубіць ніводнага каласка. Дзмітрый Каранькоў і Андрэй Усніч не адстаюць ад калег, час ад часу выязджаюць на адно поле. Камбайнер з памочнікам амаль 12 гадоў працуюць у адной кабіне, а таму ўжо ведаюць адзін аднаго і справа спорыцца. Пачынаюць жаць раніцай, калі поле прасохла, а завяршаюць работу амаль уначы: трэба паспець да дажджоў, каб убраць з найменшымі стратамі.

Алена Суета.

e.sueta@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость