Рассказываем о работе абонентского участка УКП ЖКХ

Рассказываем о работе абонентского участка УКП ЖКХ

Сфера абслугоўвання

Паміж прадпрыемствам і спажыўцом

Абаненцкі ўчастак УКП ЖКГ працуе ў складзе юрыдычнага аддзела прадпрыемства. 10 кантралёраў на чале з Анастасіяй Зінкевіч напрамую супрацоўнічаюць з насельніцтвам. У іх абавязкі ўваходзіць дастаўка спажыўцам, якія пражываюць у горадзе і раёне, ведамасцей на аплату жыллёва-камунальных паслуг, спагнанне крэдыторскіх запазычанасцей. А гэта патрабуе пастаяннага наведвання свайго    ўчастка, гутарак з насельніцтвам.

Дарэчы, кантралёры сочаць не толькі за своечасовай аплатай, але і добраўпарадкаваннем тэрыторыі вакол жылых дамоў. З ранняй вясны і да восені яны праводзяць рэйды, у ходзе якіх аглядаюць вонкавы выгляд дамоў і сядзіб, сочаць, каб своечасова была скошана трава, адрамантаваны плот, вывезена будаўнічае смецце. Гаспадарам, якія не правялі неабходныя работы, тактоўна нагадваюць аб гэтым. А злос-ных парушальнікаў норм пражывання прыцягваюць да адмі-ністрацыйнай адказнасці. Дарэчы, калі самі жыхары не здольныя выканаць тыя ці іншыя работы, то могуць звярнуцца да камунальнікаў, якія прадастаўляюць розныя віды паслуг, зразумела, на платнай аснове. Напрыклад, загарадзіць плот, вывезці старую мэблю, скасіць траву.

На кантролі спецыялістаў абаненцкага ўчастка знаходзіцца таксама захаванне правілаў пражывання і карыстання жылымі памяшканнямі. Амаль штодзённа ад насельніцтва паступаюць заявы і скаргі на суседзяў, якія парушаюць іх спакой, вядуць асацыяльны лад жыцця, не клапоцяцца аб іншых. Даводзіцца камунальнікам умешвацца і ўшчуваць аматараў шумнага адпачынку, а ў некаторых выпадках — складаць пратаколы.

Дарэчы, згодна з артыкуламі 21.16 “Парушэнне правіл карыс-тання жылымі памяшканнямі” і 15.47 “Парушэнне правіл утрымання хатніх жывёл” Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях да адказнасці ў выглядзе штрафу за 9 месяцаў 2018 года прыцягнуты 21 чалавек, у мінулым годзе быў пакараны 41 чалавек, сёлета толькі за 4 месяцы штраф атрымала 11 грамадзян. Летась 63 абанентам адключалі электраэнергію за няўплату, за першае паўгоддзе бягучага года электрычнасці пазбаўляўся 41 абанент.

Яшчэ адна важная функцыя — заключэнне дагавораў. На вываз і ўтылізацыю смецця, тэхнічныя паслугі і г.д. Пры неабходнасці абнаўлення дакумента кантралёры пакідаюць жыхарам апавя-шчэнне, і тыя наведваюцца ва УКП ЖКГ. Прыходзяць і тэлефануюць землякі і па іншых пытаннях, кожнае з якіх патрабуе дэталёвага вывучэння і абгрунтаванага адказу.

Сваім невялікім калектывам старшы кантралёр Анастасія Зінкевіч ганарыцца. Яна ведае, што кожнай з яе падначаленых можна даверыць любую справу і быць упэўненай, што ўсё будзе выканана якасна і ў тэрмін.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем