Осиповичские ветераны железной дороги о любимой работе

Осиповичские ветераны железной дороги о любимой работе

Ветэран

Да кожнага — з павагай

Завяршаючы працоўную дзейнасць, многія чыгуначнікі не пакідаюць назаўсёды свае прадпрыемствы, а працягваюць работу ўжо ў складзе ветэранскай арганізацыі. Да такіх адносіцца і Валянціна Лукашова. Дарэчы, на днях споўнілася 10 гадоў, як яна ўзначаліла пярвічку ветэранаў.

І з ускладзенымі абавязкамі спраўляецца выдатна, пацвярджае старшыня савета ветэранаў чыгуначнага вузла Аляксандр Яраш.

Валянціна Іванаўна ахвотна расказвае пра сваіх “падапечных”:

— У нас на ўліку 181 чалавек, з якіх 169 ужо не працуюць. Ёсць ветэран вайны Уладзімір Пірожнік, які пражывае на тэрыторыі Клічаўскага раёна, яму стараемся ўдзяляць больш увагі. На кантроліадзінокія ветэраны і тыя, хто знаходзіцца асобна ад родных. Іх месца жыхарстваад Клічаўшчыны да Салігорска, але стараемся падтрымліваць тэлефонную сувязь і быць у курсе жыцця кожнага.

Сярод нашых пенсіянераў нямала заслужаных работнікаў. Мяркуйце самі: дзевяць чалавек маюць нагрудны знакВыдатнік Беларускай чыгункі”, чацвёра атрымалі знакГанаровы чыгуначнік”, двое — “За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы”. Усе, незалежна ад колькасці заахвочванняў, паважаныя і сумленныя людзі. Стараемся, каб яны адчувалі, што на прадпрыемстве памятаюць і ганарацца імі. Рэгулярна віншуем з дзяржаўнымі і прафесійным святамі, юбілеямі, запрашаем на мерапрыемствы, якія праводзяцца ў раёне і чыгуначным вузле, а каб не парывалася сувязь са стальной магістраллю, выпісваем сваім пенсіянерам газетуЖелезнодорожник Белоруссии”.

Былыя пуцейцы прынялі актыўны ўдзел у конкурсеУмелыя ручкі”, свяце ўраджаю, якія праводзіў вузлавы савет ветэранаў. Неаднаразова мы глядзелі фільмы ў мясцовым кінатэатры, арганізоўвалі экскурсіі ў пакой гісторыі чыгуначнага вузла, тыя, хто мае патрэбу, праходзілі курс аздараўлення ў галіновым санаторыі “Дубравенка”.

Стараемся супрацоўнічаць з моладдзю. Сустракаемся з маладымі спецыялістамі, расказваем ім пра свае працоўныя будні. Прымаем удзел у суботніках, разам з працаўнікамі даглядаем мемарыяльны знак у гонар аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Асіповіччыне Сцяпана Сумчанкі.

Актыўна ўдзельнічаюць у грамадскай рабоце Ірына Сухачова, Ала Шляхціч, Валянціна Еўдакімовіч, Алена Казлоўская і іншыя ветэраны. А Марыя Цвіркоўская прымае ўдзел у канцэртах, якія праводзяцца на чыгунцы.

— Валянціна Іванаўна — з дынастыі чыгуначнікаў, — расказвае Аляксандр Яраш. — Са стальной магістраллю звязана жыццё яе бацькоў і дзяцей. Гэта чалавек, які аддана адносіцца да любой справы і ўсё робіць сумленна. Яна хварэе душой за кожнага члена сваёй пярвічкі. Клопат, павага да людзей, тактоўнасць, сціпласць, жаданне памагчы ўсім характарызуюць лідара ветэранаў ды-станцыі пуці.

Нездарма пярвічка пад яе кіраўніцтвам займала першае месца сярод суполак Магілёўскага аддзялення, а Валянціна Лукашова атрымала званне “Ганаровы ветэран”.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем