LITESOUND прыедзе да нас!

Жыццё
наша поўнае разнастайных нечаканасцей і сюрпрызаў. Але самае лепшае ў імгэта магчымасць самому ўвасобіць сваю ўласную мару ў рэальнасць. А для гэтага патрэбна жаданне, крыху ўпартасці і
мэтанакіраванасці. Усімі
гэтымі якасцямі валодае вучаніца гімназіі Настасся Шарамет. Як і многія яе аднагодкі, яна захапляецца музыкай, але асаблівае месца сярод любімых выканаўцаў займае творчасць беларускай рок-групы “Litesound”.

Гэты
гурт заснаваны ў 2005 годзе братамі Дзмітрыем і Уладзімірам
Каракінымі. Музыканты ўдзельнічаюць у розных праектах, супрацоўнічаюць
з вядучымі беларускімі і замежнымі кампазітарамі і выканаўцамі. У 2005-   2006 гг. артысты
заваявалі першае месца на музычным конкурсе ў Iталіі. Чатыры разы запар прымалі ўдзел у адборачных турахЕўрабачання”, “Новай хвалі-2010” у Юрмале. Iх кліп на песню “See you in
Vegas” удастоены
Нацыянальнай музычнай прэміі як лепшы кліп года. А сёлета яны прадстаўлялі Беларусь на
“Еўрабачанні-2012”.

Насця
з задавальненнем сачыла за любімым гуртом, ездзіла ў Мінск на канцэрты, але аднойчы падумала: “А чаму б “Litesound” не завітаць з канцэртам у Асіповічы?”. I, крыху памеркаваўшы, гімназістка пачала дзейнічаць. Застаецца толькі здзіўляцца яе жвавасці і энергіі, энтузіязму і
ўпэўненасці ў поспеху.

I вось
сутыкненне абставін: зусім выпадкова яна пазнаёмілася з блізкім акружэннем спевакоў, іх бацькам, які з’яўляецца дырэктарам праекта. “Litesound” ідэю з канцэртам падтрымалі, але папрасілі стварыць
спецыяльную групоўку ў сацыяльнай
сетцыУ кантакце”, дзе б каля трохсот асіпаўчан пацвердзілі сваё жаданне прыйсці да іх на канцэрт. Насця з гатоўнасцю ўзялася за справу і ў хуткім часе патрэбная колькасць людзей назбіралася. Пасля дзяўчына адправілася ў раённы Цэнтр культуры. Тут школьніцу выслухалі і таксама падтрымалі. I, увага, 21 лістапада ў Асіповічы з канцэртнай праграмай прыедзе “Litesound”! I ўсё гэта дзякуючы
валанцёрскаму энтузіязму Насці Шарамет.

Цікава,
а хтонебудзь з нас здольны вось так знайсцікропку апоры і перавярнуць сусвет”, як гэта змагла зрабіць простая школьніца з Асіповіч?
Гэты прыклад — яскравае
пацвярджэнне адной простай ісціны: “Заўсёды трэба дзейнічаць тут і
зараз, а не потым і як-небудзь”…

Нэлі АСТРЭЙКА.

Последние новости

Общество

От мечты — к успеху. Специалист по работе с молодежью отдела кадров и технического обучения ОЗАА встретилась с ребятами в воспитательно-оздоровительном лагере “Родник”

19 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июля для всех знаков зодиака

19 июля 2025
Читать новость
Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость
Образование

Продолжается прием документов в Осиповичский государственный колледж

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем