Осиповчане делятся мнением о предстоящих выборах

Осиповчане делятся мнением о предстоящих выборах

Меркаванне

Трэба зрабіць усвядомлены выбар

Ларыса Гормаш,

дырэктар спецшколы-інтэрната:

— Выбары для мяне, як і для многіх свядомых людзей, — падзея вельмі важная. Гэта неад’емная частка існавання дзяржавы, спосаб для кожнага чалавека выказаць свой давер кандыдату, выканаць свой грамадзянскі доўг. Менавіта прэзідэнт павінен весці краіну ўперад, даваць ёй напрамак далейшага развіцця. Кожны грамадзянін павінен з адказнасцю і ўсведамлёна падысці да гэтай падзеі. І галоўная наша задача — зрабіць правільны выбар. Выбар на развіццё, росквіт і дабрабыт дзяржавы, працоўнага калектыву і кожнай сям’і.

Мы з задавальненнем назіраем, як пераўтвараюцца нашы гарады, населеныя пункты, краіна ў цэлым. Школы, установы дадатковай адукацыі, медыцыны і спорту аснашчаюцца сучасным абсталяваннем, кожны з нас мае ўмовы для развіцця і самарэалізацыі. Мы жывём у мірны час, нашы дзеці і ўнукі маюць магчымасць набываць адукацыю і атрымліваць медыцынскую дапамогу. Захаваць гэты мір, не страціць здабытае і ісці далей уперад — мэта, якой мы можам дасягнуць, калі зробім правільны выбар.

Права голасу кожнаму грамадзяніну гарантавана Канстытуцыяй краіны. Я пайду на выбары, каб выказаць сваю пазіцыю — за наш народ і будучыню нашых дзяцей.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем