Осиповчанка Жанна Назарович рассказывает о работе на железной дороге

Осиповчанка Жанна Назарович рассказывает о работе на железной дороге

У нядзелю — Дзень чыгуначніка

Цягнік прыбывае!

Дзяжурны па станцыі Жанна Назаровіч сустракае і праважае цягнікі ўжо больш за 30 гадоў. Нават цяжка падлічыць, колькі прайшло іх міма яе. Але, у адрозненне ад пабочных назіральнікаў, бачыць вагоны і лакаматывы зусім з іншага боку: галоўнае значэнне маюць бяспека руху, захаванне графіку, своечасовыя і бяспечныя пасадка і высадка пасажыраў, перадача інфармацыі.

Чыгуначную форму Жанна не знімае з 1990 года. І работы ніколі не мяняла. Толькі станцыі, на якіх яна працавала дзяжурным, па вытворчай неабходнасці перыядычна змяняліся. Татарка, Асіповічы-3, Дараганава, Верайцы. І пры кожным пераходзе патрэбна праходзіць атэстацыю, бо ўмовы работы прынцыпова адрозніваюцца. Напрыклад, на станцыі Татарка і прылеглых да яе перагонах устаноўлена сістэма мікрапрацэсарнай аўтаматычнай блакіроўкі, упраўленне стрэлкамі і святлафорамі вядзецца не з пульта-табло, а з аўтаматычнага рабочага месца дзяжурнага па станцыі.

Верайцы — станцыя 4 класа, таму ўмовы работы тут больш складаныя. Але Жанне Уладзіміраўне тое і падабаецца. «Тут больш ажыўлены рух, ажыццяўляецца ён па трох напрамках, пастаянна трэба быць у тонусе, не засумуеш», — разважае суразмоўца.

За суткі станцыя прапускае каля 47 пар цягнікоў, большасць з якіх — пасажырскія. Таму даводзіцца яшчэ і сачыць за парадкам на пероне і ў зале чакання. Але галоўнае — своечасова падрыхтоўваць маршруты прыёму, адпраўлення і пропуску цягнікоў, перадаваць інфармацыю машыністам цягнікоў і пасажырам.

Самы напружаны час на станцыі з 6 да 7 гадзін раніцы і з 16 да 18 вечара, калі жыццё на чыгунцы асабліва ажыўляецца. Гэтай парой як ніколі адчуваецца, што ўвесь складаны механізм пад назвай «чыгунка» можа бесперабойна функцыянаваць толькі пры зла-джанай рабоце ўсіх яго прадпрыемстваў і службаў, калі кожны работнік на сваім месцы старанна выконвае ўскладзеныя на яго абавязкі.

Жанна Назаровіч па праве ганарыцца калегамі з усіх падраздзяленняў, разам з якімі яны робяць адну агульную і такую неабходную справу.

Іна ЗаскевІч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем